Выпускнікі – у вёску
Злёт студэнтаў выпускных курсаў гарадзенскіх ВНУ пройдзе 3 снежня ў вёсцы Васілішкі. Галоўная мэта мерапрыемства – паказаць прываблівасць працы маладых спецыялістаў у вёсцы.
Злёт студэнтаў выпускных курсаў гарадзенскіх ВНУ пройдзе 3 снежня ў вёсцы Васілішкі. Галоўная мэта мерапрыемства – паказаць прываблівасць працы маладых спецыялістаў у вёсцы.
Жыхарка Гродна ўратавала суседа ад гібелі ў агні. Пах гару жанчына адчула позна ўначы выпадкова.
2 і 3 снежня ў Гродна ладзіцца акцыя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.
Больш за 10 розных найменняў гарэлкі без акцызных марак затрымалі супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РАУС Гродна.
Учора ўвечары гурт маладых актывістў “Free Hugs”, якія каардынуюцца “У кантакце”, здзейснілі акцыю “Давайце абдымацца!”.
Вынікі праграмы аўдыёскрынінгу нованароджаных абмяркуюць ў Гародні 11 снежня. Рэспубліканскі навучальны семінар адбудзецца ў Гарадзенскім медуніверсітэце і збярэ оталарынголагаў і неанатолагаў з усёй рэспублікі.
Як паведамляе міністэрства па падатках і зборах Гарадзенскай вобласці, у студзені-кастрычніку бягучага года плацежы ад суб’ектаў малога бізнесу склалі 314,6 млрд беларускіх рублёў, ці 17,2% кансалідаванага бюджэту.
Гродзенскі кінатэатр «Кастрычнік» плануе на перыяд школьных канікулаў – з 25-снежня па 10-е студзеня – правесці акцыю для дзяцей, у межах якой можна будзе трапіць у стэрэазал па аднаму квітку адразу двум гледачам.
Сёння ўначы на ўчастку памежнага паста «Канвелішкі» (Воранаўскі раён) у лясным масіве паміж аўтамабільнымі пунктамі пропуску Беняконі-Шальчынінкай памежнікі выявілі схованку, у якой знаходзілася больш за 1000 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
Кніга «Радзімы кут мой» настаўніка-пенсіянера Мікалая Ракевіча чамусьці не падабалася ідэалагічнаму аддзелу Слонімскага райвыканкама, і яе прэзентацыя была забаронена. Кнігу, у якой распавядаецца пра гісторыю вёсак Азярніцкага сельсавету, аўтар выдаў накладам у некалькі дзесяткаў асобнікаў за асабісты кошт.