Дэгустацыя «Божоле» ўраджаю-2009

|

Другі раз Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» будзе ладзіць імпрэзу «Божоле нуво» з дэгустацыяй франзузскага віна маркі «Божоле» ўраджаю 2009 году.

У Гродна вырашаецца, якім будзе таваразварот з Волагдай

|

Сёння ў Гродна праходзіць паседжанне беларуска-валагодскай камісіі па развіцці супрацоўніцтва. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Расіі, урады Валагодскай вобласці, міністэрстваў прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і гандлю, прадстаўнікі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Пра людзей, якія лётаюць за талеркамі

|

Людзей-аматараў талерак у Гародні з’яўляецца ўсё больш. Нават ёсць адпаведны клуб, які нядаўна прымаў рэспубліканскія спаборніцтвы.

«Істотныя зрухі» ў падаткавай палітыцы

|

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі прапаноўвае ўсталяваць стаўкі адзінага падатку для ІП у беларускіх рублях. У цяперашні час стаўкі адзінага падатку ўсталяваныя ў Беларусі ў еўра.

Тыдзень карантыну ў Гродзенскай гімназіі №9

|

У Гродна за суткі колькасць людзей, якія захварэлі на грып і ВРЗ вырасла на 35% да 2,1 тыс. чалавек. Першай навучальнай установай горада, якая закрываецца на карантын з 12 лістапада стала гімназія №9.

День незалежнасці Польшчы ў Гродна

|

Сёння ў Гродна пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нацыянальнаму святу Рэспублікі Польшча – Дню Незалежнасці.

Лепшы беларускі ўчастковы будзе вызначаны ў Гродне

|

Заўтра ў Гродне пачнецца нацыянальны конкурс, які павінен вызначыць лепшага ўчастковага інспектара міліцыі і лепшага інспектара па справах непаўнагадовых.

Польскіх выкладнікаў не пускаюць у Гродна

|

На працягу некалькіх год у Гродне праходзілі заняткі для студэнтаў з Беларусі, якія навучаюцца ва ўніверсітэце ў польскім Беластоку. Цяпер польскім выкладнікам, якія праводзілі гэтыя заняткі, не даюць беларускіх візаў. На думку польскага боку, гэта скандал. Беларускі бок вінаваціць ва ўсім гарадзенскіх арганізатараў навучання.

Гарадзенскія газеты зноў друкуюцца ў Гродне

|

Гарадзенская друкарня аднавіла з пятніцы друк мясцовых дзяржаўных газет, які з вечара 3 лістапада з-за аварыі друкарскага станка быў прыпынены.

Нягледзячы на сур’ёзнасць аварыі і тое, што расійскае прадпрыемства, у якога ў 2004 г. быў набыты станок, збанкрутавала, рамонт не заняў шмат дзён.

Са сваімі торбамі за прадуктамі не хадзіць

|

З пачатку лістапада прадаўцам ў Гродне забаронена ўпакоўваць прадукты харчавання ў торбы пакупнікоў. Гэта звязана з уступленнем у дзеянне новых санітарных нормаў, зацверджаных яшчэ ў ліпені Міністэрствам аховы здароўя.

Як патлумачылі “Твайму стылю” у аддзеле гігіены харчавання гарадзенскай санстанцыі, гэтая мера павінна папярэдзіць магчымыя выпадкі атручвання прадуктамі харчавання, якія могуць быць упакаваныя ў брудныя торбы спажыўцоў. Ці ўсё тут так адназначна?