Званарка Юлія Мінчанка: мужчыны не вытрымліваюць цяжкай працы і сыходзяць з курсаў
Нядаўна зладжанымі ў Гродна курсамі званароў кіруе маладая жанчына. Мала таго, што сама праца званара цяжкая фізічна ды і маральных сілаў патрабуе, дык у справе, як навучаць людзей біць у званы, дапамогі прафесійная званарка не можа дачакацца.