Пачынае працу новы відэапраект “Музыка гарадзенскiх вулiц”
На днях запусціўся гарадзенскі музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на гарадзенскіх вуліцах.
На днях запусціўся гарадзенскі музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на гарадзенскіх вуліцах.
Творчая сустрэча “Апроч неба нічога не маю” з паэткай Данутай Бічэль і музыкамі, якія напісалі песні на яе вершы, пройдзе ў Гродне 2 мая.
Карэспандэнты “Твайго стылю” падзяліліся яшчэ не апублікаванымі фотаздымкамі з прайшоўшага нядаўна фэсту “Хавайся ў бульбу” і паразмаўлялі з адным з удзельнікаў – байкерам з Калінінграда.
У Міжнародны дзень танца 27 красавіка ў цэнтры Гродна прайшоў танцавальны флэш-моб. Аматары сацыяльных танцаў з гарадзенскай школы Salsa-Rika затанчылі сальсу і руэду, і ім не перашкодзіў пачаўшыся акурат дождж.
Традыцыйнае свята гарадзенскіх фарумчанаў прайшло ў гэтым годзе 28 красавіка ў “Парламенце”. “Твой стыль” выбраўся туды, каб захаваць падзею ў фотаздымках.
У гарадзенскім драмтэатры 25-26 красавіка праходзіў XXVII Чэмпіянат Беларусі па бодзібілдынгу і бодзіфітнэсу, які сабраў 133 спартоўцаў – мужчын і жанчын розных узроставых катэгорый. Карэспандэнтка “Твайго стылю” зрабіла серыю здымкаў, якія спадабаюцца аматарам культурызму.
27 красавіка Папа Францішак абвясціў святымі двух значных пантыфікаў ХХ стагоддзя – Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. У гарадзенскай катэдры з гэтай нагоды з’явілася фігура Яна Паўла, а ў адным з алтароў былі змешчаны яго мошчы.
Габрэі Гродна пачалі падрыхтоўку да святкавання 625 гадавіны мясцовай абшчыны. Свята адбудзецца ў апошні дзень Фестывалю нацыянальных культур, які сёлета пройдзе 6-8 чэрвеня.
Фестываль “Кубік у кубе” праходзіў у нядзелю 27 красавіка на пляцоўцы забаўляльнага цэнтра “Галактыка”. У ім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў аматараў настолак розных узростаў.
Гарадзенскія каманды вядуць у гэтыя дні барацьбу за медалі чэмпіянатаў і Кубка краіны. Поспехі ў нашых каманд пакуль розныя.