Недасканалае лідарства Германіі ў Еўрапейскім Саюзе. Тэкст і відэа лекцыі Чарльза Гранта
Брытанскі палітолаг Чарльз Грант 18 сакавіка прачытаў у Гродне лекцыю ў межах праекта “Еўрапейскае кафэ”. Прапануем вашай увазе тэкст і відэазапіс лекцыі.
Брытанскі палітолаг Чарльз Грант 18 сакавіка прачытаў у Гродне лекцыю ў межах праекта “Еўрапейскае кафэ”. Прапануем вашай увазе тэкст і відэазапіс лекцыі.
Свята-фэст тэатральнага лялечнага мастацтва збярэ ў гэтым годзе 20 тэатраў з дзевяці краін. Спектаклі будуць адбывацца ў фае і на сцэне Тэатра лялек, на малой сцэне Драмтэатра, а таксама на дзядзінцы Старога замку. У праграме пастаноўкі дарослыя, дзіцячыя і для ўсёй сям’і.
Шматразова ўзнагароджаны спектакль гарадзенскага Тэатра лялек “Пікавая дама” атрымаў яшчэ дзве узнагароды на Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў LUDI-2014 у расійскім Арле. Гарадзенцы заваявалі Гран-Пры і прыз моладзевага журы.
Фільмы з удзелам вядомага польскага акцёра, рэжысёра і сцэнарыста Ежы Штура можна будзе паглядзець бясплатна на паказах, што пройдуць у кіназале Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне 15-25 красавіка.
Гарадзенскі аблвыканкам яшчэ ў сакавіку прыняў рашэнне забараніць продаж піва і слабага алкаголю (до 7% спірту) ў Гродне, Лідзе і Слоніме з 23.00 да 9.00, а на тэрыторыі рэшты вобласці – з 22.00 да 9.00. Яно ўступіла ў сілу на гэтым тыдні.
Фірму “Панямонскае гарадзішча” зарэгістравалі тры сябры, што цікавяцца рэканструкцыяй ІХ-ХІІ стст., у прыватнасці эпохай вікінгаў. З вясны мінулага году яны будуюць на беразе Нёмана ля Бярозаўкі сядзібу і карабель. Першыя турысты змогуць гэта пабачыць ужо праз месяц.
Раніцай 8 красавіка ў 7.55 з брамы гарадзенскай турмы выйшаў на волю ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён быў асуджаны ў 2010 годзе на пяць год турмы і апошнія два гады адбываў пакаранне ў Гродне. Аўтуховіча сустракалі сябры, грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты і проста неабыякавыя гарадзенцы.
Мільён рублёў зможа зарабіць той, хто дапаможа знайсці злодзея, які cкраў ровар у самым цэнтры Гродна. Такое ўзнагароджанне гатовы заплаціць гаспадар ровара – гарадзенскі праграміст Уладзімір.
У шостым матчы фінальнай серыі гарадзенскі “Нёман” перамог “Юнацтва” 2:1. Такім чынам канчатковы лік у серыі – 4:2. “Нёман” паўтарыў мінулагодняе дасягненне і ў пяты раз стаў чэмпіёнам Беларусі.
Спектакль “Двойчы два” гэта спроба “іншага” акцёрскага існавання на сцэне і “іншых” узаемаадносін з гледачом. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго 13 красавіка ў 19.00 на малой сцэне Драмтэатра.