На гарадзенскім чыгуначным вакзале гулялі ў настолкі (фота)

У нядзелю 6 красавіка ў Гродне распачаўся рэгіянальны этап сусветнага турніру па настольнай гульні “Ticket to Ride: Europe”. Гульня прысвечана развіццю еўрапейскай сеткі чыгунак у пачатку ХХ стагоддзя, таму першы дзень турніру прайшоў на чыгуначным вакзале.

Гродна ў Instagram: 31 сакавіка – 6 красавіка 2014

|

“Твой стыль” пачынае новую серыю. Кожную нядзелю мы будзем выбіраць і публікаваць здымкі, зробленыя карыстальнікамі Instagram у Гродне і ваколіцах цягам мінулага тыдня.

Аляксандр Фядута: “Гарадзенцы, любіце свой горад!”

У Гродне прайшла прэзентацыя фільма “Амерыканка. All included”, прысвечанага зняволенню Аляксандра Фядуты ў СІЗА КДБ пасля выбараў 2010, а таксама анонс кнігі “Мой маленький Париж” пра Гродна 1960-80-х.

Хакейны “Нёман” ізноў перамог “Юнацтва” і цяпер за крок да Кубка

|

У пятым матчы фінальнай серыі гарадзенскі “Нёман” дома перамог мінчукоў 3:1 і зрабіў лік у серыі 3:2. Калі каманда пераможа ў наступным матчы, то ўжо ў панядзелак 7 красавіка чарговы раз стане чэмпіёнам.

Пад Гродна прайшоў гран-пры сярод аслоў

, | Без катэгорыі

“Асліныя бягі” арганізавалі 5 і 6 красавіка ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”. У іх прымалі ўдзел тры ўпартыя жывёлы, якія стала жывуць у агратурыстычным комплексе.

Юры Гардзееў прэзентуе ў Гродне сваю кнігу пра мясцовыя супольнасці XVIII ст

З манаграфіяй гісторыка Юрыя Гардзеева “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма” можна будзе пазнаёміцца 12 красавіка. Прэзентацыя пачнецца ў 18.00, месца – зала ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

Удзельнік апытання ў Гродне: З Расіяй сябраваць, але на вайну не хадзіць

| Без катэгорыі

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь “у любой сітуацыі будзе разам з Расіяй”. Ці пагаджаецеся вы з такім выказваннем? Ці павінна Беларусь быць разам з Расіяй у выпадку, калі Масква пачне вайну супраць Украіны? Сваімі меркаваннямі дзеляцца жыхары Гродна.

Каманда Skvo’s Dance Company правядзе ў Гродне танцавальныя майстар-класы

У сераду 9 красавіка дзве ўдзельніцы мінскай каманды Skvo’s Dance Company правядуць у клубе “База” майстар-класы па сучасным танцы і партнерынгу. Днём раней мінчукі пакажуць перформанс у Тэатры лялек.

Чацвёртая “Мова Нанова Гародня” пройдзе на Будзёнага і будзе прысвечана птушкам

|

У сувязі са з’яўленнем у лютэранскай кірсе аргану, наступны занятак адбудзецца 7 красавіка ў 19.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Яго тэма – “Птушкі”.

На цуды з воўны можна паглядзець у антыкафэ “Жывы час”

“Ваўняныя цуды” – так называецца персанальная выстава Кацярыны Неўгень, якая адчынілася ў антыкафэ 3 красавіка.