Цягнікі Гродна-Варшава ёсць у раскладзе на 2016 год. Але грошай на іх яшчэ не знайшлі
Да ўвядзення новага раскладу руху польскіх цягнікоў застаецца паўтара месяцы, але дагэтуль невядомы лёс пасажырскіх электрычак паміж Гродна і Беластокам. Як і ў мінулыя гады, прыгранічныя рэйсы могуць зацвердзіць у самы апошні момант.