На ІнвестУікэндзе ў Гродне перамог нацыянальнаарыентаваны стартап

Да таго ж, камандзе праекта ўдалося на месцы прадаць маек з беларускім арнаментам на 1,5 мільёны рублёў. Сярод пакупнікоў быў і адзін з сябраў журы ІнвестУікэнда.

 

Ідэя Эміліі вельмі простая – прадукаваць стыльную і сучасную вопратку з беларускімі нацыянальнымі ўзорамі. Праект ужо станоўча ацанілі ўдзельнікі “Кірмаша праектаў” у Гродне і журы моладзевага бізнес-конкурса START2GO.MOVE TOGETHER.

Журы палічыла камерцыйна перспектыўным таксама праект стварэння піт-байк клуба і праката піт-байкаў у Гродне. Піт-байкі гэта лёгкія матацыклы для кросаў.

 

Трэцяе месца ў катэгорыі атрымала ідэя “фіш-пілінга” – спа-працэдур з выкарыстаннем маленькіх рыбак garra rufa. Гэтыя рыбкі бяз болю з’ядаюць мёртвую скуру з ног, і нават могуць выкарыстоўвацца ў медыцынскіх мэтах.

 

Сярод іншых праектаў, які станоўча ацаніла журы, была таксама вытворчасць няздымна-рухомай апалубкі для будоўляў, сумак з сонечнымі батарэямі, якія дазваляюць падсілкаваць акумулятар тэлефона, ды браслетаў, якія дазваляюць дыстанцыйна сачыць за станам здароўя сталых людзей. Гэтыя праекты былі адзначаны як найбольш інавацыйныя.

За першае месца ў кожнай з трох катэгорый (камерцыйная перспектыўнасць, інавацыйнасць, моцная каманда) можна было атрымаць два мільёны рублёў, за другое – паўтара мільёны, за трэцяе – 500 тысяч.

 

Гэтаксама маладыя і амбітныя гарадзенцы прэзентавалі ідэі стварэння ляснога парку адпачынку, папулярызацыі электрамабіляў, усталёўкі аўтаматаў з пончыкамі і гарачай ежай, адкрыцця пляцоўкі для пошуку, заказаў і дастаўкі аўтазапчастак, праект, які дапаможа ў падборцы кадраў і іншыя.

 

Агулам у пятым гарадзенскім ІнвестУікэндзе паўдзельнічалі 24 праекты – гэта рэкордная колькасць. ІнвестУікэнды праходзяць у Гродне два разы ў год – наступны пройдзе ў лістападзе.

 

Рэпартаж з другога гарадзенскага ІнвестУікэнда (2012) і чаму інвестараў не цікавяць голыя ідэі чытайце тут.