З Калядамі ды Новым годам, дарагія чытачы!

|

Няхай Новы год прынясе кожнаму з вас тое, што вы ад яго найбольш чакаеце!

Хакеісты “Нёмана” сустрэнуць Новы год у добрым настроі

У апошняй у 2011-м годзе сустрэчы гарадзенцы перамаглі сталічнае “Юнацтва”. Разам з заўзятарамі за гульнёй назірала і карэспандэнтка “ТС”.

Валянціна Шоба: Маляваць – гэта як дыхаць

Гродзенская мастачка Валянціна Шоба адкрыла вернісаж сваіх карцін у галерэі “У Тызенгаўза”. Некалькі дзесяткаў работ выкананы ў змешанай тэхніцы.

У навагоднюю ноч аўтобусы ў Гродне будуць хадзіць да 4 гадзін

|

Яны давязуць ахвотных павесяліцца да елкі на Савецкай плошчы і дапамогуць вярнуцца дамоў.

Як сустрэць Новы год без шкоды для сябе і навакольнага асяроддзя?

Мы купляем елку, прадукты да святочнага стала, падарункі, каб радасна сустрэць Новы год. Але ці задумваемся пра небяспеку святочных “прадуктаў”?

Дрэнныя дарогі ўздоўж беларуска-літоўскай мяжы дапамаглі затрымаць кантрабандыстаў

|

35 скрыняў з цыгарэтамі беларускай вытворчасці планавалі перанесці кантрабандысты праз мяжу ў ноч з 29 на 30 снежня.

Настаўнік з Мастоў прайшоў пешшу ўздоўж Азоўскага мора і збіраецца на ровары ў Лондан

|

63-гадовы Іосіф Лісай на расійскім ровары Stels-310 хоча паехаць на Алімпійскія гульні ў Лондан, дзе Беларусь будзе прадстаўляць яго вучань, выпускнік Правамастоўскай школы байдарачнік Алег Юрэня.

Ідэя стварэння QR-кода прыйшла студэнту пасля фільма

|

Тыдзень таму на сцяне галоўнага будынка купалаўскага ўніверсітэта з’явіўся першы ў Гродне QR-код. Большасць апытаных гродзенцаў ніколі не чула пра QR-меткі. Хоць тэхналогія выкарыстоўваецца ў свеце ўжо 18 год. У Еўропе QR-меткі маюць візітоўкі, прадукты харчавання, будынкі. Навошта патрэбны гэтыя коды?

У калядную ноч у пасажыра цягніка Масква-Гродна скралі 8 тысяч долараў

|

Прадпрымальнік з Волагды і 25-гадовы жыхар Бабруйска пазнаёміліся ў цягніку.

Галоўная гродзенская елка — апошняя ў рэйтынгу “Ежедневника”

|

“Ежедневник” даследаваў галоўныя елкі Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Брэста і Мінска.

Гродзенскае навагодняе дрэва аказалася найбольш сціплым.