Ці патрэбны ў Гродне гімназіі і ліцэі?

|

У канцы лета ў беларускім парламенце была агучаная прапанова скасаваць ліцэі ды гімназіі. Яе не ўспрынялі сур’ёзна не толькі на ўзроўні краіны, але і ў асобных установах. Кіраўніцтва гарадзенскіх гімназій ставіцца да ідэі вельмі скептычна.

Аматары кветак і жывёл сустрэліся ў парку Жылібера

|

У рамках праекта ”Жывая гісторыя. Жан Эмануіл Жылібер і яго батанічны сад” 15 верасня гарадзенцы пабачылі незвычайныя хатнія кветкі, выставу жывёл, моднае адзенне для сабак і яшчэ шмат чаго цікавага.

Авангардны кінапаказ адбыўся ў Гродне

|

Рэжысёр авангарднага кіно з Канады Пьер-Люк Вайянкур наведаў Гродна. Актыўны ўдзельнік руху падтрымкі эксперыментальнага кіно 17 красавіка правёў кіналекторый у Кальяннай №4.

Пра дзяцей з нестандартным наборам храмасом

|

Гарадзенскія дзеці з сіндромам Дауна прынялі ўдзел у фестывалі, прысвечаным Міжнароднаму дню людзей з сіндромам Дауна. Разам з дзецьмі менскі фестываль наведалі і іх бацькі.

Ці магчымы ў Гродне дэнс-фестываль?

|

Марыя Трыпуцень, пераможца польскага конкурса “So you can dance”, наведала Гродна і дала майстар-клас па джаз-мадэрну, афра-джазу і партэрнай тэхніцы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі акторка лялечнага тэатра Яўгенія Рамановіч, танцавальная кампанія “Начало” і рэжысёр Алена Заяц.

Чаму гарадзенскія ўдзельнікі арт-прасторы мала кажуць пра мары?

Прэс-клуб “Гродна – горад без галерэй” адбыўся 21 лютага ў кафэ-бары “Кальянная №4”. Гарадзенскія мастакі, галерысты, тэатралы, фатографы і іншыя зацікаўленыя тэмай сабраліся разам, каб паразмаўляць пра арт-інфраструктуру горада.

“Без билета” у Гродне: Афрыка пасярод халадоў

| Без катэгорыі

Музычны гурт “Без билета” выступіў у Гродне 3 лютага. Музыкі прэзентавалі альбом “Звезда”, а таксама заспявалі свае старыя песні. Канцэрт праходзіў у новым фармаце: каб было лягчэй танцаваць, выступ зрабілі не ў залі, а ў фае філармоніі.

Метафізічная фатаграфія, ці цуда ўзаемадзеяння са святлом

|

Выстава фатаграфіі Алега Пятрова “Метафізіка колеру” адкрылася 1 лютага ў галерэі “Крыга”. Гарадзенскі фатограф прадставіў шэраг метафізічных фатаграфій.

Ідэя стварэння QR-кода прыйшла студэнту пасля фільма

|

Тыдзень таму на сцяне галоўнага будынка купалаўскага ўніверсітэта з’явіўся першы ў Гродне QR-код. Большасць апытаных гродзенцаў ніколі не чула пра QR-меткі. Хоць тэхналогія выкарыстоўваецца ў свеце ўжо 18 год. У Еўропе QR-меткі маюць візітоўкі, прадукты харчавання, будынкі. Навошта патрэбны гэтыя коды?

Партнёрскія роды: выпрабаванне для смелых татаў

Сёння роды з дапамогай партнёра – мужа, маці ці сяброўкі – ужо не рэдкая з’ява. Часцей за ўсё ў ролі парнёра выступае бацька дзіцяці. Аднак мeркаванні адносна таго, можа і ці павінен мужчына прыстунічаць пры родах, вельмі розныя.