Ці магчымы ў Гродне дэнс-фестываль?
Кожны дзень майстар-класы наведвала па 25 чалавек. Сярод удзельнікаў былі нават госці з Менска. А вось выкладчыкаў танцаў гродзенскіх навучальных устаноў сустрэць не давялося. Пасля заканчэння майстар-класа ўдзельнікі наведалі “Кальянную”, каб падзяліцца ўражаннямі і абмеркаваць сённяшняе становішча беларускай харэаграфіі.
Джаз-мадэрн, афра-джаз – кірункі, якія існуюць велімі даўно. Але на Беларусі пачалі распаўсюджвацца адносна нядаўна. Яны аб’ядноўваюць сучасную класічную харэаграфію і незвычайнасць афрыканскіх танцаў.
Беларуска Марыя Трыпуцень чатыры разы з пяці прызнавалася лепшай танцоркай дня польскага рэаліці-шоў «You Can Dance». Зараз яна жыве ў Варшаве. Харэаграфіяй прафесійна Марыя пачала займацца ў 17 гадоў, дагэтуль нават не садзілася на шпагат. У Варшаве, як яна кажа, апынулася выпадкова. Танцорка скончыла ўніверсітэт і – разгубілася. Яна не ведала, што рабіць на Беларусі. Магчымасці знайсці было цяжка. Марыі прапанавалі працу ў Польшчы. Потым дзяўчына даведалася пра конкурс у Польшчы і вырашыла паспрабаваць сабе. Пасля конкурсу прыйшла вядомасць – беларуску пачалі пазнаваць на вуліцах краіны-суседкі.
– Ці даюць праекты накшталт “So you can dance” ці “Минута славы” сапраўды магчымасць развівацца?
– Набываеш вялікі досвед. Мне дапамагалі не толькі польскія харэографы, а таксама прафесіяналы з Канады і Амерыкі. Таксама ідзе рэклама. У Польшчы новыя накірункі хіп-хопу пачалі развівацца пасля менавіта такіх конкурсаў. Але зараз праектаў зашмат, таму сэнс іх губляецца. Таксама прапановаў працаваць дзесьці пасля іх не так многа, як хацелася б. Трэба самому рухацца.
alt=”Image 20136″ >
– У чым асаблівасць харэаграфіі ў суседняй Польшчы?
– Там вельмі разнастайныя жанры – ад хіп-хопу да тэмпарары. У Польшчы ёсць абмен інфармацыяй у сферы харэаграфіі, таму там лягчэй зацікавіць у чымсьці сваім.
– Якія праблемы, на ваш погляд, існуюць зараз ў беларускай харэаграфіі?
– У Беларусі калектывы існуюць на поўным энтузіязме. А хацелася б, каб была аддача, каб танцоры зараблялі. У пэўны момант энтузіязм сканчаецца. Таму неабходна, каб была добрая матывацыя. Таксама ў Беларусі не хапае прафесійнасці. Зараз у нашах тэатрах спяваюць і танцуюць акторы. А хацелася б, каб танцавалі прафесіяналы.
-Што, на Ваш погляд, трэба было б змяніць у нашай сістэме навучання танцам?
-Наша сістэма адукацыя прыбівае. Часта чуеш наступнае: “Ды што ты робіш! Не так трэба!” Заходняя сістэма натхняе цябе. Як бы не асуджалі Захад, там пасля кожнага дасягнення мяне падбадзёрвалі. Таму хацелася рухацца далей. Яшчэ б не абмяжоўвала навучэнцаў пэўнымі тэхнікамі і напрамкамі танцаў. Некаторыя дысцыпліы я б наогул выключыла.
Неабходна таксама распаўсюджваць інфармацыю з дапамогай СМІ, інтэрнэту. Новага звычайна палохаюцца. Людзі не ведаюць, як адносіцца да новых напрамкаў, і гэта трэба змяняць. Зараз ужо мастацтва само выходзіць на вуліцу: у Еўропе ладзіца шмат перформансаў.
Яўгенія Рамановіч, арганізатарка мерапрыемства, распавяла пра планы на будучыню і цяжкасці, звязаныя з гэтым:
– Такі майстр-клас пройдзе толькі ў Гродне. Мы запрасілі Марыю па ўласнай ініцыятыве. Плануем і далей запрашаць баларускіх танцораў кожныя 3-4 месяцы. Паглядзім, як гэта пойдзе ў Гродна. Калі б мы мелі грошы, мы бы маглі запрасіць каго заўгодна. Але ж добрыя майстар-класы будуць каштаваць адпаведна. А для нашых людзей нават 100 тысяч было дорага.
– Чаму сярод удзельнікаў не было прадстаўнікоў гродзенскіх дзяржаўных устаноў?
– Прычыны могуць быць розныя: шкадуюць грошы, не давяраюць такім класам, не знаёмыя з такімі напрамкамі танца.
Падчас дыскусіі гаварылі пра тое, што беларускія калектывы разрозненыя, часта не ведаюць адзін аднаго. Таму ўзнікла ідэя арганізаваць у Гродне дэнс-фестываль і пазнаёміцца паміж сабою.
Яўгенія Рамановіч:
– Зрабіць фестываль магчыма. Трэба, канешне, мець пэўныя фінансы. Тут многае залежыць ад таго, каго запрашаць – амерыканцаў ці беларускія “Каракули”. “Каракули” таксама добрыя, але запрасіць іх будзе значна танней.
Здымкі і відэа аўтара