“Твой стыль” закрываецца. Цяпер мы – Hrodna.life!

|

Шаноўныя чытачы!

 

Ад сённяшняга дня “Твой стыль” гэта Hrodna.life. Сайт, на якім вы знаходзіцеся, больш не будзе абняўляцца – ён застанецца архівам амаль дзесяці год працы мноства аўтараў і некалькіх рэдактароў. Дадавайце сабе ў закладкі, на экспрэс-панэлі, у RSS-рыдары і яшчэ куды трэба новы адрас – hrodna.life.

Фотафакт: У Гродне ў продажы з’явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

|

Такія выявы неўзабаве з’явяцца на ўсіх тытунёвых вырабах, якія выпускаюць у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У Гродне тытунёвая фабрыка “Нёман” ужо стала выпускаць падобныя ўпакоўкі.

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

|

У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, ўсталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі.

Замест грошай за паездку – удар у твар. У Гродне працягваюць нападаць на таксістаў

|

Неспрыяльна скончылася паездка для аднаго з работнікаў таксі горада. Замест грошай за паездку таксіст, пасля таго, як адвёз пасажыра па ўказаным адрасе, атрымаў удар у твар. Сам пасажыр ўцёк, але яго злавілі дзякуючы відэакамеры ў салоне таксi.

Чым Гродна горшы за Мінск? Студэнт ГрДУ прапануе павесіць шыльды са старымі назвамі вуліц

|

Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапануе гэта не ўпершыню. Яшчэ ў красавіку ён на сваіх старонках у сацыяльных сетках размясціў падобную прапанову, але тады на яго ініцыятыву амаль ніхто не звярнуў увагі. Зараз ён узгадаў пра сваю ідэю, бо ў іншых гарадах падобную задумку пачалі рэалізоўваць. За апошні час дубляваць старыя назвы вуліц сталі ў Міры і Мінску. Дык чаму б не зрабіць такога і ў старым Гродне?

На Агінскага на пешаходным пераходзе збілі дзяўчыну

|

Дрэннае надвор’е, няўважлівасць, непрацуючы светлафор – усё разам абярнулася наездам на 16-гадовую дзяўчыну на вуліцы Агінскага ў Гродне. Сутыкненне здарылася 5 кастрычніка, каля 7 раніцы. На пешаходным пераходзе яе збіў аўтамабіль Renault.

Могілкі, лесапарк і возера: дзе прыбіралі смецце ўдзельнікі сусветнай акцыі «Зробім!» у Гродна

|

На мінулых выходных гарадзенцы, узброеныя мяшкамі і пальчаткамі, выйшлі ў самыя забруджаныя месцы Гродна, каб у рамках сусветнай акцыі «Зробім!» зрабіць свет вакол нас чысцейшым, піша Гродзенскі Зялёны партал.

Складана аплаціць, няпроста выехаць. Чаму платная паркоўка на Віленскай вельмі нязручная для ўсіх

|

Ужо паўгода ў Гродне на вуліцы Віленскай працуе першая платная паркоўка. За гэты час у офісным будынку побач зачынілася кафэ “Калабкі”, бар “Лондан” ужо які месяц не працуе, з’ехала некалькі іншых арандатараў. Гараджане не вельмі жадаюць паркавацца за грошы. Гарадскія ўлады тым часам плануюць адкрываць яшчэ падобныя стаянкі. Але ці патрэбныя гораду такія паркоўкі?

“Чорны пратэст” у Гродне: мастачка Яна Шостак выказала салiдарнасць з польскiмi жанчынамi

|

Новы закон аб забароне абортаў, які разглядае польскі сейм, выклікаў у краіне сур’ёзныя дыскусіі. Жанчыны, якія лічаць поўную забарону абортаў парушэннем сваіх рэпрадуктыўных правоў, заклікалі правесці 3 кастрычніка акцыю “чорны панядзелак”. У Гродне іх падтрымала маладая мастачка Яна Шостак – тая самая, што стала вядомай дзякуючы арыгінальнаму пасланню Папу Рымскаму Францішку.

Гарадзенскія габрэі сустракаюць 5777 год

|

Габрэі ўсяго свету, у тым ліку і гарадзенскія, 2 кастрычніка пачалі адзначаць адно з найважнейшых святаў года – Рош Ха-Шана або інакш габрэйскі Новы год. Гэта свята адносіцца да ліку найбольш важных і з iм звязана многа сімвалічных абрадаў.