У Дзень горада стартаваў прафсаюзны велапрабег “Гродна-Друскенікі”

|

Святкаванне 888-годдзя горада пачалося з велапрабегу, які арганізавалі прафсаюзы Гродна і Друскенік. Больш за 60 удзельнікаў раніцай 17 верасня стартавалі ад ЦСК “Нёман” у кірунку літоўскай мяжы.

У Гродне адкрыўся пяты “Рублевский” з адмысловымі зніжкамі для пенсіянераў

|

Чарговая крама беларускага брэнда “Рублевский” адкрылася ў Гродне 16 верасня на вуліцы Дзяржынскага. Праўда, адкрыццё прайшло з дзвюхгадзінным спазненнем.

У Гродне нагадалі пра зніклых апазіцыйных палітыкаў: акцыя доўжылася пяць хвілін

Гарадзенскія прадстаўнікі апазіцыйных партый правялі ў цэнтры горада акцыю, каб нагадаць пра тое, што 17 гадоў таму пры нявысветленых абставінах у Беларусі зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, піша TUT.BY.

Горад засынае – прачынаецца “мафія”. І рыхтуе гораду свята (ФОТА)

|

Пакуль гараджане бавілі вечар 16 верасня дома, на плошчы Леніна ішоў самы сапраўдны канцэрт. Тут ішла апошняя рэпетыцыя святкавання Дня горада. Незважаючы на цемру, артысты-удзельнікі свята адпрацоўвалі свае выхады. Нават тое, што выканаўцы выступалі на “прагоне” без канцэртных строяў, не пазбаўляла відовішча велічнасці. Напэўна, заўтрашняе свята ўразіць гледачоў не менш.

У гарадзенскіх тралейбусах загаварылi пра гісторыю

|

Напярэдадні Дня горада ў гарадзенскiх тралейбусах студэнты гістарычнага факультута Купалаўскага ўніверсітэта разам з гарадскім піяршчыкам Сяргеем Івановым правялі незвычайную акцыю для пасажыраў – па дарозе яны распавядалі гісторыю горада.

У Гродна адкрылі першы энергаэфектыўны дзіцячы сад з дзвюма беларускамоўнымi групамі

|

Першы ў Гродне энергаэфектыўны дзіцячы сад №45 урачыста адкрылі напярэдадні дня горада, у пятнiцу 16 верасня. Амаль 200 дзяцей і іх бацькоў перад адкрыццём установы прайшлі майстар-класы па энергазберажэнні.

У Гродне можа знікнуць квартал колішніх царскіх казармаў

|

Будынкі адсяляюць ды выстаўляюць на продаж, пры гэтым ніводзін з іх не з’яўляецца помнікам, піша belsat.eu.

Лепшыя матацыклы і аўтамабілі горада прынялі ўдзел у аўтапрабегу “Я люблю Гродна”

|

Каля 50 аўтамабіляў і матацыклаў прыняло ўдзел у аўтапрабегу “Я люблю Гродна”, які прайшоў на Савецкай плошчы ўвечары 15 верасня. Ён быў прысвечаны 888-годдзю горада.

Міліцыя Гродна: КПП на свяце горада не будзе

|

У сераду, 14 верасня, стала вядома, што гарадзенская міліцыя не будзе выстаўляць КПП на Дзень горада. Пра гэта тэлеканалу “Гродна плюс” паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.

У Гродне прайшоў масавы забег барадачоў і вусачоў. Але перамог безбароды і бязвусы

|

Каля 40 барадачоў і вусачоў сабралася ў цэнтры горада ўвечары 14 верасня на масавым забегу прысвечаным Дню горада. Яны прабеглі 888 метраў – лічба прымеркавана да 888-й гадавіны з першай узгадкі горада ў пісьмовых крыніцах. Праўда, не ва ўсіх бароды былі сапраўдныя.