“Кола сустрэч” можа стаць другім Фестывалем нацыянальных культур
Выходнымі, 9 ліпеня, у Гродне першы раз прайшоў фэст “Кола сустрэч”. Імпрэза, якую зладзілі на плошчы Леніна, сабрала творчыя калектывы з Гродна і з блізкага замежжа.
Выходнымі, 9 ліпеня, у Гродне першы раз прайшоў фэст “Кола сустрэч”. Імпрэза, якую зладзілі на плошчы Леніна, сабрала творчыя калектывы з Гродна і з блізкага замежжа.
Незвычайны ровар, падобны да матацыкла, прывезлі ў Гродна з сонечнай Каліфорніі. Унікальны ровар 1970-х гадоў Stiletto Lowrider падарыў Эмілю бацька на заканчэнне восьмага класа.
Кожны гарадзенскі дзіцёнак 9 ліпеня мог адчуць сябе пажарным – прымерыць шлем, ахоўны касцюм і пасядзець у спецмашыне. У парку атракцыёнаў праходзіла рэспубліканская акцыя “Канiкулы без дыму і агню”, арганізаваная супрацоўнікамі МНС.
У гэтым годзе трэцяя нядзеля па Пяцідзесятніцы выпала на 10 ліпеня – менавіта ў гэты дзень Праваслаўная царква святкуе дзень памяці Сабора Усіх Беларускіх Святых. Для гарадзенцаў гэтае свята асаблівае – ужо больш за 15 гадоў вернікі збіраюцца разам, каб Хросным ходам прайсці па горадзе ад сваіх храмаў да царквы ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых.
Беларускую культуру і нацыянальныя традыцыі сумясцілі з дабрачыннасцю на акцыі “Купальскія мары”, што прайшла ў Гродне 9 ліпеня. Дзіцячы хоспіс, кампанія “Будзьма беларусамi” і гастабар Werden разам паспрабавалі прыцягнуць увагу гарадзенцаў да цяжкахворай дзяўчынкі Марыі Кара.
Веламарафон “Суседзі” штогод збірае мноства ўдзельнікаў, гатовых пераадолець самыя розныя дыстанцыі: ад 7 да 65 км. Каб усё адбылося годна, а ўдзельнікі ішлі згодна трасы, арганізатарам дапамагаюць валанцёры, якіх сёлета чакаецца каля 80.
Больш за 150 байкераў увечары 8 ліпеня праехаліся па Гродне і зладзілі незвычайны “Парад агнёў”. Такім чынам уладальнікі цяжкіх турыстычных матацыклаў адкрылі 4-ы Міжнародны байк-фестываль “Goldwing-2016”. На яго прыехалі прадстаўнікі Беларусі, Нарвегіі, Бельгіі, Італіі, Францыі, Чэхіі, Латвіі, Польшчы і Расіі.
Веласіпед – выдатны летні транспарт як для мясцовых, так і для гасцей горада. У Гродне апошнім часам з’яўляюцца веладарожкі, паркоўкі для веласіпедыстаў, а таксама веламайстэрнi. Для тых, у каго няма ўласнага двухколавага транспарту, у горадзе працуюць велапракаты. Па даступнай цане можна ўзяць добры ровар на гадзіны або суткі. Вам не трэба выходзіць з дому, каб даведацца пра цэннік і месца пракату, мы зрабілі гэта за вас.
Да 2017 года ў Гродне з’явіцца яшчэ адзін рэстаран. Ён будзе знаходзіцца ў старым аднапавярховым будынку па вуліцы Калючынскай, 16, дзе некалі працавала папулярнае кафэ “Кронан”. Зараз там вядуцца падрыхтоўчыя працы да рэканструкцыі і будаўніцтва прыбудовы.
У чацвер 7 ліпеня прадстаўнікі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Гродна сустрэліся з актывістамі “Зялёнага дазору” на пляцоўцы будучага філіяла Парка высокіх тэхналогій. Дзяржаўная ўстанова справаздачылася аб праведзенай працы па выратаванні дрэў.