Самы смачны сыр краіны выберуць на народнай дэгустацыі ў Гродне
Гродна 16 і 17 верасня ў чацвёрты раз прыме сырны фестываль. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла генеральны дырэктар ААТ “Малочны Мір” Марына Анікеева.
Гродна 16 і 17 верасня ў чацвёрты раз прыме сырны фестываль. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла генеральны дырэктар ААТ “Малочны Мір” Марына Анікеева.
Грошы пералічаныя, камп’ютарнае забеспячэнне ўжо наладжана, засталося ўнесці ў базу школьнікаў і запусціць сістэму. Сярэдняя школа №18 ўжо ў канцы верасня будзе працаваць па новай прапускной сістэме. Навучальная ўстанова стане першай у горадзе, дзе вучні будуць праходзіць на вучобу па спецыяльна вырабленых электронных картках.
З-за няякаснага капітальнага рамонту дома па вуліцы Ажэшкі, 36, супрацоўнікам МНС давялося цэлае лета змагацца з восамі, якія развяліся ў шчылінах, што пакінулі будаўнікі.
Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, супрацоўнік здзейсніў суіцыд 29 жніўня, у будынку Упраўлення ДАІ. Прычыны і абставіны высвятляюцца ў ходзе праверкі, якую праводзіць УСК па Гродзенскай вобласці.
У самы стары гарадзенскі цір, які з’явіўся ў парку Жылібера яшчэ ў 1950-х гадах, перастаюць хадзіць людзі. З моманту заснавання ў ціры мала што памянялася – святла практычна няма, мішэні старыя і толькі ў мінулым годзе абнавілі вінтоўкі. Менавіта таму людзі аддаюць перавагу новаму стралковаму клубу, які працуе па суседстве i дзе можна нават выйграць прыз.
На прыпынку “Цэнтр занятасці” на вуліцы Дзяржынскага згарэў кросовер Mercedes ML350. Гэта здарылася 29 жніўня, каля 15.40. У момант узгарання кіроўца аўтамабіля – маладая дзяўчына – здолела хутка пакінуць салон. Машына амаль цалкам згарэла.
Незвычайныя тарканы турбуюць жыхароў дома па вуліцы Карла Маркса ўжо восем гадоў. Вялікія насякомыя выпаўзаюць ноччу з-пад падлогі і розных шчылін. Мясцовыя кажуць, што праблема пачалася пасля таго, як у іх стогадовым жыллі сталі рамантаваць дах.
Клініка “Сябры” працуе ў Гродне з вясны 2016. Адкрыта ўдзень і ўначы. Тэрміновая дапамога, планавыя прыёмы, аперацыі, аналізы, рэнтген – як у сапраўдным шпіталі. Толькі пацыенты клінікі маюць “падвышаную лахматасць” – гэта хатнія жывёлы. Для многіх гаспадароў яны сталі сапраўднымі сябрамі ці нават чальцамі сям’і. Пра іх стан здароўя гаспадары клапоцяцца не менш, чым пра ўласны. Таму, ствараючы клініку, Кацярына Хамуціннік, галоўны лекар, кандыдат ветэрынарных навук, адразу вырашыла – тут будзе “ўсё як у людзей”.
Клуб вогненнага шоў Fire Flash выступіў на пляцоўцы ля Моладзевага цэнтра “Гродна” суботнім вечарам 27 жніўня. Гарадзенцам паказалі танцы з агнём і акрабатычныя нумары з палаючымі факеламі. Праўда, каб дачакацца іх выступу, прыйшлося стаяць на Савецкай амаль гадзіну.
Канец працоўнага тыдня старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў з карысцю правесці для аматараў веларуху. Група з велаактывістаў, журналістаў, супрацоўнікаў ДАІ і чыноўнікаў. Больш за дзве гадзiны людзi ездзілі па горадзе і шукалі самыя праблемныя месцы.