Фаершчыкі запалілі на Савецкай у апошнюю суботу лета

|

Заяўленае фаер-шоў апынулася рэкламай вечарынкі ў клубе Movie60. На пляцоўцы ля Моладзевага цэнтру разыгрывалі білет на імпрэзу – праходзілі розныя конкурсы, напрыклад, на адцісканне.

 

Пасля гарадзенцаў – насамрэч, толькі дзяцей – вучылі сучасным танцам. І толькі праз гадзіну ад пачатку нарэшце з’явіліся фаершчыкі. Іх выступ быў даволі кароткі – каля 7 хвілін.