У Гродне не спадае валютны ажыятаж

|

На чыгуначным вакзале людзі заранёў запісваюцца ў чаргу, каб набыць даляры ды еўра.

Свята пластыкі і руху

|

Напярэдадні Міжнароднага дня танцу – 29 красавіка – у гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт народнага калектыву сучаснага танца «Мадэрн». Калектыў дастаткова даўно існуе ў Гродна. І гэты канцэрт яшчэ раз падцвердзіў, што званне народнага ён носіць не выпадкова.

Гідраметцэнтр папярэджвае пра пагаршэнне надвор’я ў Гродне

|

Сёння з 14 да 17 гадзін на большай частцы Гродзенскай вобласці чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да канца дня.

У Коматаўскім могільніку пахавана шмат дзяцей і маладых жанчын

|

У мінулым годзе ў часе археалагічных раскопак у в. Коматава Гродзенскай вобласці быў даследаваны хрысціянскі могільнік. Выявілася, што на гэтым месцы хавалі з канца пятнацатага стагоддзя аж да стагоддзя васемнадцатага.

У Гродне звяжуць коўдры для дзяцей-сірот

|

У дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да сусветнага Дня абароны дзяцей, могуць прыняць удзел усе ахвотныя.

“Крытычная маса” стартуе з Савецкай плошчы ў 19 гадзін

|

Сёння да другой у гэтым годзе акцыі гродзенскіх раварыстаў далучацца прадстаўнікі брэсцкага велаклубу “Кола-БОК” і раварысты з Беластоку разам з віцэ-мэрам горада.

Арганізатары чакаюць не меньш за 100 удзельнікаў.

Аўтар казак у “Тваім стылі” стварыў першы аўтарскі мультфільм

| Без катэгорыі

Не бойцеся нікога, калі за вамі праўда. Такі асноўны лейтматыў анімаванай байкі пра Мышку, якая вялікага Слана перамагла.

Тры гадзіны пазітыву ад Вольскага і “Крамбабулі”

|

Увечары 25 красавіка зала філармоніі не сціхала ад апладысментаў і воклікаў. Напачатку тыдня Лявон Вольскі завітаў у Гародню з праграмай “Белая яблыня грому” на вершы вядомых беларускіх класікаў. У другім аддзяленні канцэрта гарадзенцаў чакаў сюрпрыз.

У Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы выступіць лаўрэат Нобелеўскай прэміі

|

Лекцыю для студэнтаў прачытае 28 красавіка вядомы расійскі навукоўца Жарэс Алфёраў.

Назву для новага мікрараёна выберуць самі гарадзенцы

|

Гарадзенскі гарвыканкам абвясціў конкурс на лепшую назву для новага мікрараёна горада. Пакуль мікрараён пазначаны у дакументах як “Паўднёвы”, але па жаданні жыхароў Гродна назва можа быць зменена на іншую.