У Гродне звяжуць коўдры для дзяцей-сірот

|

У акцыі, арганізаванай ГА «Беларускі саюз жанчын» ААТ «Гродна Азот» прымуць удзел майстрыхі прадпрыемства, супрацоўнікі і бацькі выхаванцаў “азотаўскіх” дзіцячых садкоў, а таксама ўсе ахвотныя гарадзенцы.

 

Пра сутнасць праекта распавяла Рымма Каарацай, намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын» ААТ «Гродна Азот»:

 

– Майстрыхі вяжуць квадрацікі памерам 20 на 20 см і адпраўляюць іх на зборку. Квадрацікі вяжуцца – коўдры збіраюцца! Уклад невялікі, але зроблены ён будзе намі з любоўю і радасцю.

 

Мы можам, нават быўшы незнаёмыя адзін з адным, зрабіць што-небудзь сваімі рукамі – прыгожае, цёплае, карыснае. І тады кожны дзень будзе святлей і радасней. Цудоўна, што мы зможам аб’яднаць столькі майстрых для высакароднай мэты!

 

Квадраты можна вязаць па любых схемах, спіцамі ці кручком, памерам 20 на 20см.

 

Пасля яны будуць сабраны ў коўдры і перададзены грамадскай дабрачыннай арганізацыяй “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” 1 чэрвеня 2011 года.

 

Звязаныя квадраты можна прыносіць Нарушэвіч Крысціне, 8 паверх заводакіраўніцтва ААТ “Азот”, каб.801, альбо тэлефанаваць : 79-42-55.

 

Акцыя працягнецца да 15 траўня.

 

Фота з сайта karolina-knit-cook.com