“Крытычная маса” стартуе з Савецкай плошчы ў 19 гадзін
Удзельнікі “Крытычнай масы” вырашылі прысвяціць сённяшнюю акцыю нядаўна загінулай Святлане Пракофьевай. На месцы трагедыі калона раварыстаў зробіць прыпынак і павяжа памятныя стужачкі на дрэва.
Маршрут:
Савецкая плошча – Замкавая –Праванабярэжная-Падольная-Бялуша-Румлёўскі мост-Я.Купалы-Савецкіх Памежнікаў-Гарнавых-стары мост-Праванабярэжная-Замкавая-Савецкая плошча.
Галоўнай адметнасцю сённяшняй акцыі стане рух натоўпу раварыстаў па тратуарах горада.
Такі спосаб перасоўвання вызначаны па просьбе ДАІ з-за нядаўняга няшчаснага выпадку, у якім загінула гродзенская раварыстка, і новага Указу аб суправаджэнні ДАІ, паводле якога правесці мерапрыемства ў суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ можна толькі пасля атрымання дазволу ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі РБ.
Да ўдзелу ў “Крытычнай масе” гродзенскія раварысты запрашаюць і прадстаўнікоў СМІ, каб яны змаглі самі перажыць усе цяжкасці, з якімі сутыкаюцца людзі на роварах, саскокваючы з бардзюраў, аб’язджаючы пешаходаў і г.д.
Кожны зможа адчуць на сабе, наколькі абсурдна ідэя правядзення “Крытычнай масы” па тратуарах, падлічыць, колькі разоў удзельнікам акцыі давядзецца злезці з ровара, каб пераадолець бардзюр.
За інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах:+375-297-84-90-95 (Ваня),+375-292-88-32-68 (Саша).
Фота з перашай сёлетняй “Крытычнай масы” ў Гродне.