Гідраметцэнтр папярэджвае пра пагаршэнне надвор’я ў Гродне
Вецер узмацніцца да 14 метраў у секунду.
Вецер такой моцы не лічыцца ў сіноптыкаў надзвычайным, але нарабіць шкоды можа. Таму лепш не пакідаць машыны пад старымі дрэвамі і няўстойлівымі плотамі.
Як паведамілі “ТС” у Аблгідрамеце, на выходных надвор’е будзе толькі пагаршацца.
Заўтра чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніцы, тэмпература ўдзень – 14-16 градусаў цяпла. Пахаладанне і дажджлівае надвор’е працягнецца як мінімум да серады.
Аднак жыхарам Гродзеншчыны яшчэ пашанцавала: на ўсходзе Беларусі дзённая тэмпература паветра на наступным тыдні можа не перавышаць 10 градусаў.