Беларускі Канстытуцыйны суд супраць “Карты паляка”
Канстытуцыйны суд Беларусі, разгледзеўшы ўчора польскі закон “Аб карце паляка”, вырашыў, што “Карта паляка” не адпавядае агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Канстытуцыйны суд Беларусі, разгледзеўшы ўчора польскі закон “Аб карце паляка”, вырашыў, што “Карта паляка” не адпавядае агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Жыхарка Лідскага раёна загінула, падпаліўшы мінулагоднюю траву і не паспеўшы адысці на бяспечную адлегласць.
Учора ўвечары Пракуратура Гродзенскай вобласці на трое сутак за парушэнне падпіскі аб нявыездзе затрымала карэспандэнта «Газеты Выборчай» у Беларусі Андрэя Пачобута, які з’яўляецца падазраваным па справе аб абразе прэзідэнта.
У Гродзенскім абласным цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва 10 красавіка з 12 да 15 гадзін ладзіцца майстар-клас па беларускіх танцах.
138 тысяч жыхароў Гродзенскай вобласці за першыя тры месяцы года перахварэлі на грып і ВРВІ.
Пік захворванняў прыйшоўся на час з 7 лютага да 11 сакавіка. За гэтыя 5 тыдняў у Гродна і Лідзе да лекараў звярнуліся 17500 чалавек.
Сёння Аксану Пачобут у якасці сведкі па справе мужа выклікалі ў пракуратуру Гродзенскай вобласці.
Дабрачынная акцыя каталіцкай моладзі, якая адбылася ўчора ў Гродне, паклала пачатак стварэнню куточка жывой прыроды ў Гродзенскім карэкцыйным цэнтры дзяцей-інвалідаў.
Першая спроба панарамнага асвятлення і аналізу падзеяў 19 снежня 2010 года, якія вызначылі бягучую палітычную сітуацыю ў Беларусі, будзе зробленая 7 красавіка ў Гродне на пасяджэнні дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіум”.
З 14 па 27 сакавіка прайшоў еўрапейскі тыдзень дзеянняў супраць расізму, які аб’яднаў шматлікія арганізацыі з 47 краінаў Еўропы. Да акцыі далучылася і Беларусь.
Два злачынцы ўварваліся ў букмекерскую кантору позна ўвечары, калі касір ужо збіралася сыходзіць.