Жонка Андрэя Пачобута адмовілася сведчыць супраць мужа
Андрэй Пачобут:
– Нечакана, канешне.
Жонка не мае ніякага дачынення да маёй справы.
Думаю, ім не спадабалася, што я адмовіўся даваць паказанні, таму жонку і выклікалі.
У Аксаны запыталі, ці будзе яна даваць сведчанні, яна адказала, што не. На гэтым і скончылася.
Гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута вінавацяць па ч.1 арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта РБ».
Паводле пракуратуры, абразы Лукашэнку Пачобут наносіў на старонках «Gazety Wyborczaj», сайта «Белорусский партизан», і свайго блога poczobut.livejournal.com на працягу 2010—2011 гг.
29 сакавіка на маёмасць гродзенскага журналіста наклалі арышт, а кампутар, на якім Пачобут працаваў, і DVD забралі.