Грып пакінуў Гродна да наступнага года
За мінулы тыдзень у Гродне колькасць захворванняў на ВРВІ скарацілася на 23%, грып фіксаваўся толькі ў адзінкавых выпадках.
З 28 сакавіка да 3 красавіка на 100 тысяч насельнікаў Гродна хварэла 742,8 чалавек (парогавы ўзровень – 1605,5 на 100 тысяч жыхароў).
Як паведамляе Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у гэтым сезоне роста колькасці захворванняў на рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў рэгіёне больш не чакаецца.
Паводле http://region.grodno.by