Майстар-клас па беларускіх танцах

|

Занятак правядуць Юлія Рэйзіс (танцавальны гурт “Гістрыён”) і дудар Яўген Барышнікаў (сябра Дударскага клубу і Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства).

Таксама ў праграме аповед пра дударскую традыцыю Беларусі і невялічкія прэзэнтацыі дзейнасці Дударскага клуба (http://vkontakte.ru/dudarski_klub) і Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства (http://vkontakte.ru/ethno_by).

Усіх ахвотных патанчыць арганізатары просяць узяць з сабой зручны абутак – танчыць будзем доўга!

На мерапрыемстве выступіць калектыў, які займаецца ірландскімі танцымі.

 

Фота з сайта http://telegraf.by