Назву для новага мікрараёна выберуць самі гарадзенцы

|

“Твой стыль” апытаў некалькіх будучых жыхароў гэтага мікрараёна:

 

Анастасія:

“Мне падабаецца назва “Паўднёвы”, але улічваючы тое, што адзін “Паёднёвы” ўжо ёсць, ды яшчэ блізка вуліца “Паўднёвая” у Вішняўцы, баюся – будзе блытаніна.

 

Увогуле, я, з’ездіўшы на месца будаўніцтва, была расчараваная: надта ж далёка ад цывілізацыі.

 

Таму я б назвала яго “Дальні”.

 

Юрый:

 

“Я б назваў яго “Фабрычны”. Так, мне здаецца, ўсім будзе зразумела, дзе гэта.”

 

Ядвіга Дамінікаўна (яе дзеці будуць жыць у новым мікрараёне):

 

“Мне падабаюцца вясёлыя назвы, таму – “Вясёлы”, “Шчаслівы” або яшчэ можна “Птушыны”, тут жа птушкафабрыка побач…(смяецца).

 

Вольга, будуецца ў гэтым мікрараёне:

 

“У нашым будаўнічым кааператыве гэтае пытанне нават ставілі на сходзе, там былі такія прапановы, як “Альшанка”, “Паўднёвы рай”, “Гагры”…(смяецца).

 

Мне больш падабаецца “Альшанка”.

 

Кожны ахвотны можа дасылаць свае прапановы новай назвы па адрасе эл.пошты: info@gorod.grodno.by альбо агучыць іх па тэлефоне гарвыканкаму 74-31-41.

 

Як паведамілі “Твайму стылю” у гарвыканкаме, прадстаўленыя ўжо гарадзенцамі варыянты назваў мікрараёна накіраваныя ў тапанімічную камісію.

 

Назвы, якія будуць зацверджаныя гэтай камісіяй, будуць выстаўленыя на галасаванне на сайце гарвыканкаму.

 

Фота: Гарадзенскі форум