У Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы выступіць лаўрэат Нобелеўскай прэміі
У 2000-м годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію за дасягненні ў галіне фізікі.
Апроч навуковай дзейнасці Жарэс Алфёраў займаецца і рознымі грамадскімі праектамі.
У прыватнасці, ім заснаваны Фонд падтрымкі адукацыі і навукі, які выдае стыпендыі таленавітым студэнтам і маладым навукоўцам.
Сярод стыпендыятаў Фонд ёсць і два прадстаўнікі Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы – дацэнт кафедры агульнай фізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Дзмітрый Гузатаў і выкладчык-стажор кафедры батанікі Ірына Запаснік-Безпалько.
Тэмай выступу навукоўца ў Гродне будзе «Полупроводниковая революция ХХ века».
Фота: grsu.by