У Гродне не спадае валютны ажыятаж
У абед у суботу ў такім спісе было некалькі дзесяткаў асобаў.
Спісы рэгулярна спраўджвае спрытная цётка. Хто ў час не “адзначыцца” – становіцца ў канец чаргі.
У чарзе пераважаюць жанчыны пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту.
У пагоні за валютай у Гродне не толькі прафесійныя валютчыкі. Камусьці даляры патрэбныя для аплаты за кватэру, хтосьці збірае еўры на паездку ў Еўропу і г.д.
З рук даляры можна збыць нават за 4000 руб. пры афіцыйным курсе Нацбанка 3013.
На здымку: чарга ля абменнага пункту Нацбанка ў Гродне паўтары месяцы таму. Сітуацыя на валютным рынку да лепшага не змянілася дагэтуль.
Фота S13