Гарадзенскі будаўнік песняй пра “свабодны Крым” падтрымаў Расію і Пуціна

|

Гарадзенец Яраслаў Вялічка, які летась праславіўся, спяваваючы “песенку заатэхніка”, выпусціў сваю чарговую сваю працу. Гэтым разам хлопец заспяваў пра “свабодны Крым”.

Яўген Бяласін: “Сто слоў пра Горадню пісаліся лёгка і хутка”

|

Адным з конкурсаў журналісцкага фестывалю БАЖынкі-2016 была прапанова напісаць тэкст не даўжэйшы за 100 стоваў пра Гродна. Пераможцам гэтага спаборніцтва стаў Яўген Бяласін з Берасця. “Пісалася пра Горадню лёгка і хутка, – падзяліўся ён уражаннем ад працы. – Гэты горад заўжды дае шмат уражанняў і наводзіць на роздум”.

“Альбо ў машыну, альбо ў слуп”. На Горкага сутыкнуліся французы – аднаўленню не падлягаюць

|

У Гродне на скрыжаванні вуліцы Горкага і 17 верасня 23 жніўня каля 11:00 адбылося сур’ёзнае ДТЗ. Кіроўца Peugeot, парушыўшы правілы, справакаваў сутыкненне з аўтамабілем Renault. У выніку два транспартныя сродкі рамонту не падлягаюць.

“Гаряча штучка”. Оля Лета засвяцілася на ўкраінскім тэлепраекце “Танцюють всi!”

|

Гарадзенская танцорка Оля Лета ў маі спрабавала свае сілы на ўкраінскім танцавальным тэлепраекце “Танцюють всi!”. Пабачыць міжнародны сезон шоў на канале СТБ можна будзе ўжо з 2 верасня. Тады мы і даведаемся, ці прайшла беларуска далей.

Разборкі вулічных музыкаў: новы бубнач у цэнтры Гродна пераманіў слухачоў у калег?

|

Гарадзенскія вулічныя музыкі скардзяцца на прафесійнага бубнача Алега, які стаў гэтым летам граць у цэнтры горада. З-за новага артыста ў музыкаў на Савецкай істотна зменшылася выручка. Сам Алег сыходзіць са свайго месца не збіраецца і кажа, што людзі ідуць туды, дзе ім падабаецца.

У Гродне прайшоў турнір па футболе сярод робатаў

|

На працягу двух тыдняў у гарадзенскай студыі робататэхнікі “Robox” праходзіў турнір па футболе сярод кіраваных робатаў. Юныя гарадзенцы стварылі свае мадэлі і змагаліся за званне мацнейшых. Лепшыя чатыры ўдзельнікі адправяцца на сур’ёзныя спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбург.

“Бывала, хлопцамі мяняліся, але без фанатызму”. У Гродне прайшло свята блізнят

|

Свята блізнят прайшло ў Гродне 20 жніўня. Каля дваццаці пар кінулі ўсе справы і прыйшлі ў гарадскі парк: на іншых паглядзець і сябе паказаць. Самым юным блізнятам было ўсяго па 6 месяцаў, а найстарэйшым – па 68 гадоў.

Няма рэкламы – няма людзей. Хор “Гродзенскай капэлы” прыйшлі паслухаць адзінкi

|

У суботу, 20 жніўня, на летняй сцэне парку Жылібера бясплатна выступаў хор “Гарадзенскай капэлы”. Паслухаць іх прыйшлі адзінкі. Гараджане спасылалiся на адсутнасць рэкламы.

Усё для веларуху: супрацоўнікі ДАІ з рулеткамі замерылі высокія бардзюры ў Гродне

|

Журналісты, велактывiсты і супрацоўнікі ДАІ 19 жніўня на роварах здзейснілі спецыяльны рэйд у пошуках высокіх бардзюр у занёманскай частцы горада. У выніку па маршруце “Янкі Купалы-Пышкі” ўдалося выявіць каля 30 месцаў, дзе бардзюр не адпавядаў нормам.

Кіраваць маланкай, як Тэсла. Гарадзенцы стварылі навуковае шоў пра асновы электрычнасці

|

Запаліць лампу на адлегласці і без правадоў? Для іх гэта не праблема. Хлопцы з гарадзенскага “Тесла Шоў” прадставілі відэасправаздачу, дзе яны паказваюць, як кіруюць сапраўднай маланкай. А таксама распавялі пра сур’ёзныя планы на будучыню.