Гарадзенец запрашае на “шпацыр” па Фары Вітаўта

|

Гарадзенец Валеры Маскевiч стварыў 3D-мадэль знакакамiтай Фары Вітаўта, якая дазваляе “пашпацыраваць” па страчанаму помніку архітэктуры.

ДАІ прапануе выбраць месца для “байкерскіх тусовак”

|

У Гродне хутка можа з’явіцца асобнае месца для сустрэчаў байкераў. 

“Нам не страшны дождж – мы ж вікінгі”. У Гродне пад сцягам з Пагоняй спусцілі на Нёман ладдзю, якая паплыла да Балтыйскага мора

|

У Гродне 14 ліпеня далі старт беларускай экспедыцыі, якая за два тыдні павінна па Нёмане на сярэднявечнай ладдзі даплысці да Балтыкі ў Клайпеду на фестываль “Свята мора”.

Легендарнага прафесара Паўла Сцяцко звольнілі з Гарадзенскага ўніверсітэта ў 86 год

|

Доктар філалагічных навук, прафесар Павел Сцяцко разам з калектывам з васьмі навукоўцаў універсітэта імя Янкі Купалы некалькі гадоў таму падрыхтаваў да друку новы, дапрацаваны чатырохмоўны расійска-беларуска-нямецка-англійскі фізічны слоўнік. Пакуль у аддзеле менеджменту ўніверсітэта вырашаюць, наколькі слоўнік можа быць запатрабаваны, у прафесара Сцяцко гатовыя да выдання іншыя працы. Што з імі будзе, таксама няясна.

Гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз” пагражае патоп: калі дажджы не спыняцца, яе можа заліць

|

Моцныя дажджы ў чарговы раз паказалі самыя праблемныя месцы Гродна. Апошняя залева падтапіла некалькі вуліц, крамаў і падвалаў дамоў. На мяжы затаплення аказалася і вядомая галерэя “Тызенгаўз”.

У цэнтры Гродна казачныя персанажы нагадалі пра каштоўнасць кожнай хвіліны жыцця

|

Творчыя гарадзенцы сумесна з летнім кафэ “Клевер” і цэнтрам ПОРА 13 лiпеня прадставілі сцэну “Вар’яцкага чаявання” з “Алісы ў Краіне Цудаў” Люіса Кэрала. Гэтай сцэнай арганізатары паспрабавалі прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблем дзяцей і дарослых, якія сутыкнуліся з анкалогіяй і для якіх час – самы каштоўны рэсурс.

Гонкі па старым дыване. Гарадзенец стварыў у парку атракцыёнаў уласны мініаўтадром

|

Трэк, дзе можна будзе катацца на радыёкіраваных машынках Kyosho, сваімі рукамі сабраў работнік гарадзенскага парка атракцыёнаў Леанід.

Дарослы мужчына не дае гарадзенцам i турыстам спакойна схадзіць у вулiчны туалет. Ён сочыць за iмi гадзінамі

|

Хадзіць у біятуалеты ў Гродне стала небяспечна. На працягу апошняга года года страх на іх наведвальнікаў наводзіць невядомы дарослы мужчына, які выразае дзіркі ў сценах туалетаў, каб  падглядваць за тымі, хто зайшоў у суседнюю кабінку.

Наступствы, што прынесла на Гарадзеншчыну навальніца

|

У выніку навальніцы і моцнага ветру, якія прайшлі па Гарадзенскай вобласці 11 ліпеня, у цэнтр аператыўнага ўпраўлення абласнога МНС паступалі паведамленні пра падзенне дрэў на праезныя часткi, лініі электраперадач і пабудовы.

Навальніца ізноў знішчыла дрэвы і ўчыніла патоп у Гродне

|

Навальніца, што прайшлася па гораду 11 ліпеня прынесла чарговыя разбурэнні.  Ізноў навокал  паламаныя і вываленые з карэннем дрэвы, паваленыя білдорды і затопленыя вуліцы. З паведамленняў відавочцаў найбольш пацярпеў раён вуліц Белуша і Лідскай.