Малако за 86 капеек, шампанскае за 4 рублі. Гарадзенскія крамы пачынаюць выстаўляць новыя цэннікі
З 1 красавіка ў крамах Гродна сталі з’яўляцца цэны новага ўзору, якія ўвойдуць у жыццё разам з новымі грашыма 1 ліпеня. Адным з першых у горадзе стаў выкарыстоўваць новыя цэннікі прадуктовы магазін гандлёвага дома “Нёман”.