Беражыце вушы: надвор’е ў Гродна на тыдзень

|

На гэтым тыдні захаваецца марознае зімовае надвор’е. З другой паловы тыдня марозы пачнуць крыху слабець. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -16°С да -9°С.

У Гродне пачаў працу першы ў гэтым сезоне бясплатны каток

З надыходам новага года і моцных маразоў у парку Жылібера з’явіўся першы ў горадзе бясплатны каток. Для тых, у каго няма канькоў, працуе пракат.

У Гродне адкрываецца новае антыкафэ з настолкамі, олдскульнай прыстаўкай і бібліятэкай

Клуб настольных гульняў “Партал” хутка будзе існаваць у афлайнавай прасторы ды ўласным памяшканні. Ужо 3-га студзеня ён пачне працаваць як антыкафэ па вул. Вялікай Траецкай, 31. Клуб абяцае стаць не менш папулярнай пляцоўкай, чым ранейшы “Жывы час” або сённяшняя “Крама Ц”. Кіраўнік “Партала” Іван Петушок расказаў “Твайму стылю”, чым будзе жыць установа.

Coffee to go у Гродне: што, дзе і за колькі

|

Нарэшце надыйшла зіма са снегам і марозамі. Сагрэцца на вуліцы ў час зімовай прагулкі па цэнтры Гродна дапаможа гарачая кава, а мы падкажам, дзе яе можна ўзяць з сабой.

130 гарадзенскіх фізкультурнікаў пачалі 2016 год прабегам цвярозасці (+відэа)

|

Другі раз гарадзенскія аматары бегу пачынаюць Новы год з прабегу цвярозасці. Летась 1 студзеня на старт выйшла 60 гарадзенцаў, сёлета – больш за 130. На фінішы кожны ўдзельнік атрымаў ганаровы медаль.

Адзін паспяшаўся, другі двойчы ўпаў на нож. У навагоднюю ноч 28 гарадзенцаў звярнуліся ў дзяжурны шпіталь

|

У прыёмным пакоі бальніцы хуткай дапамогі, якая дзяжурыла па гораду ў навагоднюю ноч, расказалі, што для медыкаў гэта дзяжурства не моцна адрознівалася ад іншых. Паступіла 28 пацыентаў, усім была своечасова аказана дапамога.

Чаму карысная елка, колькі яна расце і як яе ўпрыгожыць: пераднавагоднія цікавосткі ад Гродзенскага лясгаса

|

Пад Новы год добра прынесці ў дом сімвал святаў – елку. “Твой стыль” трымаецца традыцый і публікуе матэрыял пра навагодняе дрэва. У якасці эксперта па елках да збору цікавых фактаў далучыўся Аляксей Гарохаў, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Гродзенскага лясгаса.

Гарадзенскiя дзеці шчаслівыя: у горадзе з’явілася вялікая снежная горка

|

Больш за сотню гарадзенцаў пабывала на адкрыццi зімовага гарадка каля гандлёвага цэнтра Old City. Каб патрапіць на горку і дакрануцца да снегу прыйшлося чакаць паўгадзіны, але ў выніку ўсе засталіся задаволеныя.

Новы сучасны дзіцячы садок адкрыўся ў Гродне

|

Кіраўнікі Гродна і вобласці 30 снежня ўрачыста адкрылі ў мікрараёне Вішнявец-7 новы дзіцячы садок на 230 месцаў.

Гандлёвы цэнтр OldCity адкрые для гарадзенцаў сапраўдны зімовы гарадок

Больш за два тыдні спатрэбілася спецыялістам, каб стварыць на паркоўцы каля цэнтру зімовы гарадок з шасціметровай горкай і сапраўдным снегам.