Фотасправаздача: перадапошні ў сезоне занятак “Мова Нанова Гародня”

Карэспандэнтка “Твайго стылю” пабывала на мінулых панядзелкавых занятках “Мова Нанова” ў Гродне. Дзіцячы блок быў прысвечаны колерам, а дарослы – беларускім фразеалагізмам. Госцем занятку стаў Валер Булгакаў, які акурат у гэты дзень прэзентаваў у Гродне новыя гістарычныя выданні Arche.

Лялькі над Нёманам 2014: перамог тэатр з Беластока, большасць прызоў узялі літоўцы

Другі міжнародны фестываль лялечнага тэатральнага мастацтва прайшоў у Гродне 11-15 мая. Колькі і адкуль прыехала тэатраў, як выглядаў першы дзень і хто сёлета атрымаў узнагароды – глядзіце ў візуалізацыі “Твайго стылю”.

Цмок у парку Жылібера восенню зменіць колер

У мінулым годзе ў парку Жылібера з’явілася незвычайнае дрэва з лазы, у гэтым годзе там размясцілі яшчэ і цмока. Гэтыя архітэктурныя формы створаны рукамі гарадзенскага майстра Яўгена Блудава. Як яны з‘явіліся і які таямнічы сэнс хаваюць у сабе, мы даведаліся ў гутарцы з аўтарам.

Расійскі урбаніст Свят Мурунаў: “У Гродне адчуваеш сябе чалавекам”

У канцы красавіка і пачатку мая Гродна наведаў з лекцыямі і воркшопам расійскі урбаніст Свят Мурунаў. Ён падзяліўся сваім прафесійным поглядам на горад і расказаў пра ўражанні ад Гродна.

Фотарэпартаж: Дзень Перамогі ў Гродне

Святкаванне 9 мая пачалося з шэсця ветэранаў па вуліцы Савецкай, пасля чаго на плошчы Леніна адбыўся мітынг. Ля помніка ў парку Жылібера ўсклалі вянкі і кветкі. На месцы пабываў фотакарэспандэнт “Твайго стылю”.

Ля Новага замку прайшла акцыя-віншаванне ветэранаў Вялікай айчыннай (фота)

Напярэдадні 9 мая моладзь з праектаў “Жывая гісторыя” і “Ведай нашых”, а таксама бібліятэка імя Карскага і Фонд міру правялі музычна-танцавальную акцыю для ветэранаў.

У Гродне прайшоў XIV фестываль славянскіх адзінаборстваў (фота)

На фэст, які праходзіў у парку Жылібера 3 мая, прыехала каля 30 спартовых і рыцарскіх клубаў з Беларусі і Расіі. У праграме, акрамя рыцарскіх баёў, быў таксама турнір лучнікаў і паказальныя выступы вайскоўцаў і міліцыі.

Топ-5 цяжкадаступных музеяў Гродна

Хоць Гродна называюць горадам-музеем, далёка не ўсе гарадзенцы, а тым больш турысты, могуць назваць які-небудзь музей, акрамя Старога і Новага замкаў. TUT.BY сабраў пяць малавядомых музеяў Гродна, куды варта паспрабаваць патрапіць.

У Гродне пачалі працаваць фантаны: вялікі фотарэпартаж з Першамая

У Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у Гродне ўрачыста запусцілі фантаны. Гэтаксама традыцыйна выстаўлялі свае скарбы гарадзенскія калекцыянеры, а рыцарскія клубы ладзілі свае паказы ля Гараднічанкі. Фотарэпартаж для “Твайго стылю” падрыхтавалі навучэнцы гарадзенскай МедыяСтудыі.

У Гродне прайшоў першы фестываль настольных гульняў

|

Фестываль “Кубік у кубе” праходзіў у нядзелю 27 красавіка на пляцоўцы забаўляльнага цэнтра “Галактыка”. У ім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў аматараў настолак розных узростаў.