У Гродне прайшоў XIV фестываль славянскіх адзінаборстваў (фота)
На фэст, які праходзіў у парку Жылібера 3 мая, прыехала каля 30 спартовых і рыцарскіх клубаў з Беларусі і Расіі. У праграме, акрамя рыцарскіх баёў, быў таксама турнір лучнікаў і паказальныя выступы вайскоўцаў і міліцыі.