У Гродне адкрылася першае ў Беларусі ганаровае консульства Украіны

|

Яно размясцілася на вул. Замкавай 7, а ганаровым консулам стаў вядомы гарадзенскі бінесовец Валянцін Байко, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СООО “Конте Спа”.

Песні Чэслава Немэна ізноў прагучалі ў Гродне

|

Поўную залу гарадзенскага Драматычнага тэатра сабрала дачка спевака Наталля Немэн. Разам з гуртом яна падрыхтавала выдатную праграму з песен свайго бацькі.

Самы сучасны ў СНД цэх ачысткі сыравіны адкрылі ў гарадзенскім “Белдругпалімер”

Завод займаецца перапрацоўкай палімерных адкідаў. З адной тоны смецця коштам тры мільёны рублёў атрымліваецца прадукцыя на 750 еўра.

Права на паўнавартаснае і шчаслівае жыццё

Пяты абласны фестываль дзяцей-інвалідаў “Калі мы разам – мы мацней” прайшоў у канцы кастрычніка на базе гарадзенскай сярэдняй школы №38. У мерапрыемстве, якое мае статус транснацыянальнага, узялі ўдзел госці з Польшчы, якія прэзентавалі свой праект для дзяцей з асаблівасцямі развіцця “Роўныя у краіне, роўныя ў Еўропе”.

Першыя вынікі эксперыменту ў паліклініках: пацыенты чакаюць вяртання талонаў

Амаль месяц у дзвюх гарадзенскіх паліклініках праводзіцца эксперымент, які мае на мэце зрабіць больш даступнай дапамогу ўчастковых тэрапеўтаў і зменшыць колькасць выклікаў на дом. “Твой cтыль” вырашыў даведацца пра меркаванне ўрачоў і пацыентаў аб новаўвядзеннях.

Група “ТАД” адсвяткавала юбілей: “Наш танец “нерэнтабельны”, але для нас ён – частка жыцця”

Арт-праектам “Юбілей The Best” адзначыла на мінулым тыдні сваё дваццацігоддзе знакамітая гарадзенская група сучаснай харэаграфіі “ТАД”.

Шэсць журналістаў і адзін валанцёр – вынік закліку дапамагчы гарадзенскай сінагозе

|

На заклік габрэйскай абшчыны дапамагчы справіцца з наступствамі пажару адгукнуўся пакуль толькі адзін чалавек. Пацярпелая ад пажару гарадзенская харальная сінагога прыцягвае да сябе ўвагу пакуль толькі карэспандэнтаў СМІ.

Канец “Паўсядзённасці” у “Крызе”: мастак Уладзімір Пазняк урачыста закрыў сваю выставу

|

Тэхнічны экран “АНТ”, складзеная вайсковая гімнасцёрка, бутэлькі з малаком – вось некаторыя сюжэты прац маладога гарадзенскага мастака Уладзіміра Пазняка. Пазняк працуе ў стылі поп-арту, найбольш вядомым прадстаўніком якога быў легендарны Эндзі Уорхал.

Прайшла першая “Сустрэча на Крызе” з Алесем Краўцэвічам

|

Готы, балты, сарматы, славяне… – назовы старажытных плямёнаў гучалі 27 лістапада ў галерэі “Крыга”.

Ці ёсць сёння запатрабаванасць на “этна”? У Гродне абмеркавалі месца “саломкі і буслоў” у сучаснай Беларусі

|

У Гродне адкрылася польска-беларуская дызайнерская выстава “Этнапраект”. Адкрыццё прайшло ў антыкафэ “Живое время” і было спалучана з ток-шоў, у якім дызайнеры, майстры і ўсе зацікаўленыя ў захаванні адметнай беларускай традыцыі, абмеркавалі, як унесці яе ў жыцце гарадскога жыхара без вяртання ў “каменны век”.