Чарговы фотапраект Яна Хведчына: гарадзенскія жанчыны выказваюць пратэст п’яным мужчынам

|

У Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, 3 кастрычніка, гарадзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў сацыяльны фотапраект “Женское НЕТ алкоголизму”. Фатограф правёў ананімнае апытанне 112 дзяўчат на тэму ўспрымання п’яных мужчын на жаночых форумах і ў сацыяльных сетках і адлюстраваў рэальныя сітуацыі, расказаныя жанчынамі.

Савецкая на выходныя ператварылася ў гандлёвую плошчу

|

Традыцыйны кірмаш “Залатая восень” прайшоў у першыя выходныя кастрычніка на Савецкай плошчы ў Гродне. У iм прынялі ўдзел сельгаспрадпрыемствы вобласці і фермерскія гаспадаркі, якія прапаноўвалі гараджанам сваю прадукцыю.

Драўляная сцяна Каложы ў катастрафічным стане – яе можа знішчыць любы ўраган

|

Другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пошуку шляхоў захавання Каложскай царквы прайшла ў Гродне 30 верасня. Удзельнікамі канферэнцыі сталі навукоўцы з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. Яны паспрабавалі даць адказы на пытанні аб захаванні ўнікальнага храма-помніка.

У OldCity адкрылася выстава пра гарадзенцаў цалкам адданых любімай справе

|

Выстава “Дело жизни”, якая паказвае інтэр’ерныя патрэты гарадзенцаў, цалкам адданых сваёй справе, адкрылася ў новай арт-пляцоўцы ў гандлёвым цэнтры OldCity. Кожная з фатаграфій аўтарскага праекта Аляксандра Кузаса мае прадставіць справу жыцця героя ў дробных дэталях, каб глядач мог дакрануцца да яго свету захапленняў і зірнуць на яго знутры.

“Лепш прадухіліць на ранняй стадыі”. Гарадзенцам нагадалі пра прафілактыку анкалогіі

|

Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з ракам малочнай залозы, прайшла ў Гродне 30 верасня на Савецкай плошчы. Мэта мерапрыемства – расказаць грамадству, што рак малочнай залозы – гэта хвароба, ад якой памірае больш за ўсё жанчын. А таксама прыцягнуць увагу да выяўлення хваробы на ранніх стадыях.

Горад прыязны да сталых людзей: якім ён павінен быць?

|

Годнае стаўленне ў паліклініках, ільготны праезд, працаўладкаванне, стварэнне ўмоваў для навучання – гэта няпоўны пералік таго, што можна зрабіць, каб Гродна стаў больш прыязным для сталых людзей. Такога меркавання прытрымліваюцца студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, якія зняліся ў роліку, прымеркаваным да Міжнароднага дня сталых людзей.

Уваход толькі па картках. У школе №18 у Гродне запрацавала новая прапускная сістэма

|

Першая электронная прапускная сістэма ў гродзенскай навучальнай установе пачала працаваць 28 верасня. Цяпер усе вучні і работнікі школы №18 трапляюць ва ўстанову толькі па спецыяльных картках.

Пасля заўваг гараджаніна ў Гродне пачалі рамонт стэлы ў гонар 850-годдзя горада

|

Ужо два дні працягваецца рамонт стэлы ў Каложскім парку. Працы пачаліся пасля таго, як на прыём да старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прыйшоў гараджанін Мар’ян Сянкевіч. Ён быў заклапочаны тым, што доўгія гады стэлу ніхто не рамантуе.

Яфім Шыфрын паеў у Гродне дранікаў і захапіўся прыгажосцю сінагогі

|

Расійскі гумарыст Яфім Шыфрын 28 верасня, перад тым як выступіць са сваёй праграмай у Гродзенскім драматычным тэатры, прагуляўся па горадзе, каб ацаніць яго прыгажосць. А яшчэ паеў дранікаў і зрабіў здымак на замкавай гары.

Не машынкі, а сур’ёзны спорт. Як у Гродне развіваюць трасавы мадэлізм

|

Назва “трасавы мадэлізм” зразумелая далёка не кожнаму. Аматары такога спорту, даступнага кожнаму, ёсць і ў Гродне. Яны сустракаюцца ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі, дзе збіраюць мадэлі гоначных аўтамабіляў у розных маштабах, а потым запускаюць з дапамогай праграмавання і электрычнасці па спецыяльнай трасе.