Сталыя гарадзенцы актыўна запісваюцца ва “Універсітэт Залатога Веку”

|

За першыя некалькі дзён набору на адкрытыя прэзентацыі гэтай адукацыйна-асветніцкай праграмы ужо запісалася больш за 250 чалавек.

Фотафакт: На Доме купца Мураўёва б’юць “новыя” вокны

|

Нікому непатрэбны шыкоўны будынак у цэнтры Гродна ужо 30 гадоў працягвае разбурацца. Нядаўна невядомыя разбілі “новае” акно на фасадзе дома, які выходзіць на плошчу Савецкую.

У Гродне хлопец парэзаў нажом айчыма з-за гучнай музыкі

|

Міліцыі спатрэбілася каля дзвюх гадзін перамоваў, каб абясшкодзіць хлопца з нажом, які ўвечары 13 верасня кідаўся на родную маці. У выніку ў сямейным канфлікце пацярпеў айчым, якога забрала хуткая дапамога. Сам 30-гадовы агрэсар пасля перамоваў здаўся.

Гарадзенка Яна Трушко скарыла Іспанію і стала тварам італьянскай кампаніі

|

У Іспаніі ў горадзе Лёрэт-дэ-Мар з 4 па 9 верасня праходзіў міжнародны конкурс прыгажосці “The Best Model of Europe”, у якім удзельнічалі і прадстаўнікi Беларусi. Па выніках адбору гарадзенская студэнтка Яна Трушко заняла чацвёртае месца і была абраная для рэкламы італьянскай гандлёвай маркі моднай вопраткі Wild West.

Фотафакт: Гарадзенцы вельмі цэняць кожную хвіліну

|

Аб’ява з вельмі дакладным часам, да якога закрыта аддзяленне банка, павесяліла карэспандэнта “Твайго стылю”. Атрымліваецца, банк яшчэ адкрыецца, але толькі на тры хвіліны.

Унікальны драўляны лямус у Гродне дачакаўся рэстаўрацыі

|

Пра стварэнне музея каталіцкай дыяцэзіі ў драўляным лямусе на тэрыторыі былога брыгіцкага манастыра гаварылі яшчэ тры гады таму. Унікальны помнік шмат год стаяў закінуты і знішчаўся. Толькі цяпер размовы робяцца больш рэалістычнымі. Ужо ў кастрычнiку спецыялісты, у тым ліку запрошаныя адмыслоўцы з Польшчы, маюць пачаць працы па рэстаўрацыі ўнікальнага будынка XVIIІ стагоддзя.

У Гродне збіраюць барадачоў, каб тыя прабеглі 888 метраў за горад

|

У рамках святкавання Дня горада 14 верасня адбудзецца забег барадачоў ды вусачоў. Мерапрыемства арганізоўвае праект “Жывая гісторыя”. Дыстанцыя сугучная з гадавінай першага ўзгадвання горада ў пісьмовых крыніцах – паводле афіцыйнай версіі Гродна будзе адзначаць 888-ы дзень нараджэння.

У цэнтры Гродна пабудуюць элітны дом, якога горад яшчэ не бачыў

|

На месцы зруйнаванай старой крамы на вуліцы Будзёнага, 28 пачалося будаўніцтва новага элітнага жытла. Забудоўшчык абяцае, што гэта жыллё адкрые “новы погляд на жыццё ў горадзе”. Тут будзе падземны паркінг, цалкам агароджаная тэрыторыя, высокія столі і вялікія вокны, зона адпачынку на даху, тэрасы і паціа, відэадамафоны ды іншае.

Перад пускам смеццесартавальнага завода ў Гродне актывізуюць раздзельны збор смецця

|

Новы смеццесартавальны завод мае пачаць працу ўжо ў лістападзе. Пасля пуску прадпрыемства гродзенцы цалкам пяройдуць на раздзельны збор бытавога смецця. Смеццеправоды ў дамах будуць завараны, а на пляцоўках каля дамоў з’явяцца спецыяльныя кантэйнеры, перадае Белтэлерадыёкампанія.

У гарадской бібліятэцы Гродна збіраюць корм для бяздомных жывёл

|

Незвычайны фрымаркет прайшоў 11 верасня ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка па вуліцы Цітова. Акрамя абмену кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, там збіралі ежу для бяздомных жывёл.