Веладарожак у горадзе толькі дзве, а на карце – больш за 20: чытаем карту веладарожак Гродзенскага аблвыканкама

Наколькі інтэрактыўная карта роварных дарожак і маршрутаў зручная для гродзенскіх веласіпедыстаў і турыстаў? Напярэдадні Дня без аўтамабіля Гродзенскі Зелёный партал высвятляў недахопы анлайн-карты, якая размешчана на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

У Гродне стварылі ўласны брэнд кавы “Horodnia 1128”

|

У канцы лета ў Гродне з’явілася ў продажы першая гарадзенская кава, якую прадукуе малады прадпрымальнік Вадзім. Ён хацеў зрабіць гораду асаблівы падарунак да 888-годдзя, а таксама развеяць міф пра тое, што ў Беларусі не ўмеюць рабіць кавы.

Дзень горада 2016: фотарэпартаж Яна Лялевіча

|

Вялікае святочнае шэсце, узнагароджанне новых ганаровых грамадзян горада ды проста яскравыя моманты святкавання 888-годдзя Гродна – у фотаздымках карэспандэнта “Твайго стылю”.

У свой Дзень нараджэння “OldCity” пачаставаў гарадзенцаў 200-кілаграмовым тортам-рэкардсменам

|

Некалькі тысяч гарадзенцаў у поўдзень 18 верасня наведалі гандлёвы цэнтр “OldCity”, які святкуе свой першы Дзень нараджэння. Гасцей цэнтра чакалі шматлікія акцыі, зніжкі і вялікі 200-кілаграмовы торт.

Забава на выходны: збяры пазл з Дня горада

|

Калі вы, як і многія іншыя гарадзенцы, адпачываеце сёння пасля ўчорашняга святкавання 888-годдзя Гродна, прапануем вам скласці святочны пазл з фотаздымкам нашага карэспандэнта Яна Лялевіча.

“Усе смакі свету ў кавалачку сыра” паспрабавалі гарадзенцы на Дні горада (ФОТА)

|

Сырны фестываль, што традыцыйна стаў часткай святкавання дня горада, прашоў 17 верасня на Савецкай плошчы ў Гродне. Тут адбылася сляпая народная дэгустацыя сыроў з Гарадзеншчыны, Брэстчыны і Мінска, а таксама продаж сыроў непасрэдна вытворцамі. Апроч смачных пачастункаў было на плошчы і шмат прыхожых цікавостак – роставыя лялькі, клоўны і акрабаты не давалі сумаваць гасцям свята.

Імя краязнаўцы Віктара Саяпіна ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна

|

Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін у Дзень горада 17 верасня патрапіў у адзін шэраг з тымі выдатнымі асобамі, пра якiх шмат гадоў пісаў. Яго імя ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна.

Вясёлыя і вясёлкавыя: Фестываль фарбаў размаляваў дзяцей на свяце горада (ФОТА)

|

Пад час свята ў гонар 888-годдзя Гродна, 17 верасня, упершыню ў горадзе праходзіў дзіцячы ColorFest. Пляцоўку каля летняй эстрады ў парку Жылібера ўзапоўнілі дзеці і падлеткі з пакецікамі каляровых фарбаў. Ужо праз пару хвілін музыка, танцы і фарбы змяшаліся разам і дадалі святу горада весялосці і вясёлкавасці.

Гродна адзначае Дзень горада (ФОТА)

|

Урачыста святкаванне Дня горада пачалося з шэсця прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Гродна па вуліцах Сацыялістычнай і Дзяржынскага да плошчы Леніна. Далей на плошчы прайшла цырымонія прысваення звання “Ганаровы грамадзянін Гродна” і ўключэння лаўрэатаў у “Кнігу Славы Гродна”.

У Гродне адкрылася новая грамадская пляцоўка “Цэнтр гарадскога жыцця”

|

Прастора Цэнтра будзе адкрытая для ўсіх: любая ініцыятыва, грамадская арганізацыя ці група актыўных людзей зможа бясплатна скарыстацца памяшканнямі і тэхнічнымі магчымасці новай гарадзенскай пляцоўкі.