Веладарожак у горадзе толькі дзве, а на карце – больш за 20: чытаем карту веладарожак Гродзенскага аблвыканкама
Наколькі інтэрактыўная карта роварных дарожак і маршрутаў зручная для гродзенскіх веласіпедыстаў і турыстаў? Напярэдадні Дня без аўтамабіля Гродзенскі Зелёный партал высвятляў недахопы анлайн-карты, якая размешчана на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.