У свой Дзень нараджэння “OldCity” пачаставаў гарадзенцаў 200-кілаграмовым тортам-рэкардсменам

|

Каб прыгатаваць рэкордны для Гродна торт была праведзена вялікая праца – падрыхтоўваўся макет, праводзілася дэгустацыя.


“Да Дня нараджэння мы сталі рыхтавацца загадзя. Яшчэ летам сталі распрацоўваць праграму сумесна з мінскім рэкламным агенцтвам. Падрыхтоўваліся, пісалі правілы, узгаднялі, распрацоўвалі ўсё сур’ёзна. Галоўны торт павінен быў рабіць нехта з гарадзенскіх кандытараў. Мы прапаноўвалі супрацоўніцтва шматлікім мясцовым вытворцам, але і нават вельмі моцныя і вопытныя адмаўляліся брацца за гэтую справу, усе баяліся. Нас выратаваў “Еўраопт”, яны малайцы і вельмі адказна паставіліся да справы”, – сказала маркетолаг гандлёвага цэнтра Стасюк Крысціна.

 

Акрамя торта гарадзенцаў на Дзень нараджэння “OldCity” чакала шоў-праграма барабаншчыкаў “STRESS”, а таксама падарункі ад гандлёвага цэнтра і вялікі розыгрыш прызоў ад крам.

 

Таксама кожны пакупнік, які здзяйсняў пакупкі з 12.10 да 15.00 на суму 30 рублёў, атрымліваў фірмовую кружку “OldCity”, а ў 15.00 пачаўся розыгрыш шматлікіх прызоў і падарункаў ад магазінаў гандлёвага цэнтра, якія ўвесь дзень будуць радаваць сапраўды вялікімі зніжкамі.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >