Прырода рыхтуе да надыходу вясны: надвор’е ў Гродне на тыдзень
У панядзелак на тэрыторыі Беларусі захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.
У панядзелак на тэрыторыі Беларусі захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.
Залаты пярсцёнак з гравіроўкай на ўнутраным боку і 11 залатых манет, адчаканеных на мяжы XIX-XX стагоддзяў, выявілі рабочыя фірмы “Прайдстрой” пры рэканструкцыі будынка па вуліцы Антонава ў Гродне.
Адзін з самых касавых фільмаў 2016 года пачнуць паказваць з 11 лютага ў кінатэатрах “Кастрычнік”, “Космас” і “Усход”. Абмежаванне па ўзросце 18+.
Чуткі аб забароне фільма “Дэдпул” нічым не пацвердзіліся. Як распавялі ў аблкінавідэапракаце, паказ фільму пакуль ніхто не адмяняў, і гарадзенцы яго хутчэй за ўсё пабачаць.
4 лютага адзначаецца Дзень барацьбы з ракам. Рак – злаякасная пухліна, ад якой пакуль няма лекаў. Але ён паспяхова лечыцца на ранніх стадыях. Каб своечасова дыягназаваць хваробу, варта рэгулярна правярацца. Самы просты варыянт – здаць аналіз крыві на анкамаркеры.
Сітуацыя на рынку працы ў Гродне ў студзені і пачатку лютага 2016 мала адрозніваецца ад мінулагодняй. У параўнанні з пачаткам 2015 года ў якасці беспрацоўных зарэгістравана на 122 чалавекі менш, але афіцыйны ўзровень беспрацоўя застаецца ранейшым – 1,3% ад эканамічна-актыўнага насельніцтва.
Частковае або поўнае руйнаванне старых будынкаў у гістарычным цэнтры Гродна звычайна матывуюць іх крытычным станам. Маўляў, будынак і праўда цікавы, але яго паўстагоддзя не рамантавалі, таму цяпер нічога нельга зрабіць – толькі знесці. Так развалілі дом на Карла Маркса 22 і на Кірава 3, так прыдзецца праз нейкі час зрабіць і з былой клінікай Грыгорыя Варашыльскага на вуліцы Васілька.
Моцны вецер, які ўжо некалькі дзён бушуе ў Гродне, не толькі ламае дрэвы, але і зрывае з даху кавалкі бляхі.
Найбуйнейшая крама фірмы “Керамін” мае адкрыцца ў цэнтры Гродна 4 лютага. Не заўважыць яе немагчыма – агромная рэклама на будынку былога тонкасуконнага камбіната бачная нават з другога берага Нёмана, адкуль у свой час малявалі панарамы горада Мацей Цюндт ды Напалеон Орда.
Сёлета брэндавы для Гродна фестываль збярэ каля 800 удзельнікаў, якія ўжо прайшлі праз раённыя і абласныя адборы. Сярод замежных гасцей могуць быць і прадстаўнікі Лос-Анджэлеса ды Сакрамэнта, якіх у час візіту ў Штаты запрасіў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.