Кінавідэапракат: “Дэдпул” у Гродне пакуль ніхто не адмяняў
Намеснік генеральнага дырэктара Гроднааблкінавідэапраката Юрый Далгашэй расказаў, што ніхто не збiраецца прыбіраць з пракату такi касавы фільм.
– На дадзены момант разглядаецца магчымасць паказу фільма “Дэдпул” у кінатэатрах Гродна. Магчыма, пытанне вырашыцца станоўча. Сачыце за публікацыямі на афіцыйным сайце. А адкуль узяліся чуткі аб забароне мне невядома. Мы ніякіх каментароў з гэтай нагоды не давалі.
Інфармацыя аб паказе фільма павінна з’явіцца сёння пасля абеду ці ў панядзелак, 8 лютага.