У Гродне адкрылася “Крама Ц”: гандлёва-культурная прастора, што аб’яднала тры праекты
У Гродне адкрылася новая творчая плацоўка, якая аб’яднала тры праекты: краму настольных гульняў “Кубік”, краму экамэблі “33 камоды” і этнакраму “Цудоўня”. Тут можна не толькі набыць што-небудзь, але і ўзяць каву на вынас, праверыць пошту праз wi-fi, паглядзець кіно, паўдзельнічаць у цікавых сустрэчах і проста сустрэць цудоўных людзей.