Таямнічыя знакі пад Каложай, IOWA ў Гродне і барацьба за жыццё бадзялых жывёл: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у аглядзе “Твайго стыля”.

Дэкада “Залаты ўзрост” пачалася ў Гродне з агітацыі за Лукашэнку

|

Урачыстае адкрыццё абласной дэкады, прысвечанай Міжнароднаму дню сталых людзей, суправаджалася актыўнай агітацыяй за Аляксандра Лукашэнку.

За каменным муром: брыгіцкі манастыр, які гарадзенцы не бачылі (шмат фота)

|

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. “Твой стыль” пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры.

Бар “Амiгас” вярнуўся! З новым гнуткім меню і старой сяброўскай атмасферай

Бар, які моцна запаў ў душу многім гарадзенцам і славіўся сваёй атмасферай, зноў адкрыўся пасля амаль году перапынку. За гэты час “Амігас” справіўся са шматлікімі праблемамі і паўстаў перад Гродна ў старым, але ў той жа час і абноўленым выглядзе.

У Гродзенскім універсітэце скароцяць выкладанне па-беларуску праз скаргі замежнікаў?

|

Два гады таму на адным з факультэтаў ГрДУ некалькі студэнтаў-замежнікаў скардзіліся адміністрацыі з нагоды выкладання некаторых прадметаў па-беларуску. Замежнікі не валодалі беларускай мовай і ім складана было разумець лекцыі. Зараз сітуацыя паўтараецца.

Гарадзенскія габрэі на сем дзён “перасяліліся” ў буданы

|

Гарадзенская габрэйская абшчына на 15 дзень месяца тышрея (30 верасня) пачала сямідзённае святкаванне свята Сукот. Згодна традыцыі, увесь тыдзень юдэям трэба жыць у так званых буданах.

Гімназісты, якім адмаўлялі ў праве навучацца па-беларуску, змаглі вярнуцца ў школу

Гарадзенскія гімназісты Даніла і Мікіта вярнуліся за парты гімназіі №10. Намаганні бацькоў за права навучацца па-беларуску прывялі да станоўчага выніку.

Што зрабіць са старым ясенем? Стартуе галасаванне на лепшы праект паркавай скульптуры

|

Цягам трох тыдняў “Твой стыль” збіраў прапановы, што зрабіць з рэшткамі старога магутнага дрэва ў парку Жылібера. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой паабяцаў, што лепшы праект, за які прагаласуе больш за ўсё гарадзенцаў, будзе рэалізаваны.

У дзень пажылых людзей гарадзенскія пенсіянеры выйшлі на зарадку ў цэнтр горада

|

Пад негалосным лозунгам “Узрост – не падстава старэць” выйшлі сёння гарадзенскія пенсіянеры на агульнагарадскую зарадку. Такім незвычайным спосабам пажылыя людзі адзначылі сваё “прафесійнае” свята – Міжнародны дзень сталых людзей.

Дух гарадзенскіх вуліц. Фота Сяргея Гудзіліна

|

Фатограф “НН” Сяргей Гудзілін цягам двух сутак фіксаваў вулічнае жыццё гістарычных кварталаў у Горадні.