Дэкада “Залаты ўзрост” пачалася ў Гродне з агітацыі за Лукашэнку
“У нас, ветэранаў, адзін кандыдат – Аляксандр Лукашэнка”, – адзначыў у час адкрыцця імпрэзы, што ладзілася 28 верасня ў Гарадскім доме культуры, старшыня абласнога савету дэпутатаў Іван Тустаў. Ён адзначыў, што менавіта ў Беларусі, як ні ў якой іншай краіне, адчуваецца клопат урада пра ветэранаў.
“Мы разам абярэм 11 кастрычніка нашага прэзідэнта- Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку!” – выказаў упэўненасць у сваёй вітальнай прамове намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Жук.
Абласная дэкада “Залаты ўзрост” праходзіць на Гарадзеншчыне ўжо пяты год. Сёлета ў яе праграме канцэрты, свята паэзіі, іншыя мерапрыемствы.
Сёння кожны чацьвёрты гарадзенец знаходзіцца ў пенсійным ўзросце і гэтая лічба будзе толькі расці.
Міжнародны дзень сталых людзей адначаецца з 1991 г. 1 кастрычніка.