Таямнічыя знакі пад Каложай, IOWA ў Гродне і барацьба за жыццё бадзялых жывёл: топ навін мінулага тыдня

|

У Гродне пачынае працаваць Школа сучаснай журналістыкі

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.

Перасохлы Нёман адкрыў пад Каложскай гарой крыніцы, старую набярэжную і таямнічыя знакі

Узровень Нёмана сёлета апусціўся да рэкордна нізкага ўзроўню. З ракі паказаліся рэшткі старых мастоў і іншыя канструкцыі. З’явілася таксама магчымасць праверыць яшчэ адну здагадку: ці сапраўды назва Каложскай гары паходзіць ад таямнічых крыніц-ключоў, што білі некалі з яе падножжа.

 

Валанцёры і САХ: “Нам забаранілі варыць сабакам цёплую ежу і ўцяпляць вальеры”

У гарадзенскай “Спецаўтагаспадарцы”, якую часцей называюць з расійскай мовы САХАм, знікаюць сабакі. Афіцыйна гэта называецца эўтаназія. Гарадзенскія абаронцы жывёл называюць гэта забойствам. Але ёсць і іншыя праблемы. Наперадзе зіма, бяздомныя жывёлы ў пункце часовага ўтрымання могуць не перажыць маразоў. Валанцёры збіралі подпісы, каб у будынак правялі ацяпленне, але ім адмовілі.

 

Гродна ў Instagram: 13-20 верасня

Як штотыдзень мы выбралі пару дзясяткаў прыгожых фота Гродна і ваколіц, якія вы зрабілі на мінулым тыдні. 

 

IOWA ў Гродне: танцы, хіты і кілаграмы блёстак

Папулярны беларуска-расійскі гурт упершыню выступіў у нашым горадзе. Канцэрт адбыўся 25 верасня ў начным клубе “База”.

Жаночы футбол у Гродне: былы трэнер і гульцы “Ніва-Белкард” ствараюць новую каманду

Пакуль у мужчынскім футболе ў Гродне спраўляюцца з фінансавым крызісам, у жаночым адбываюцца дзіўныя рэчы. З “Ніва-Белкард” звольнілі галоўнага трэнера Дзяніса Леўчанку, разам з ім каманду пакінулі і дзевяць гульцоў асноўнага складу. Што здарылася ў камандзе?

Рэгбіст – не монстр на стэроідах. У Гродне адраджаюць рэгбі

У Гродна паступова прыходзяць новыя віды спорту і адраджаюцца тыя, што існавалі ў горадзе яшчэ да 1939 года. Адзін з такіх відаў – рэгбі. Зараз у маладой гарадзенскай камандзе ёсць не толькі аматары экзатычнага для нас спорту, але і сапраўдны ветэран рэгбі з чэмпіянату СССР.

Гродна ў Першай сусветнай: будаўніцтва крэпасці, візіт кайзера і што пра немцаў кажуць паштоўкі

align=”” alt=”первая мировая немцы гродно першая сусветная” width=”725″ height=”474″ >

Нашае ўражанне ад немцаў-акупантаў перыяду Другой сусветнай вайны накладаецца і на падзеі Першай сусветнай. Але адносіны немцаў і мясцовых жыхароў у той час былі зусім іншымі.

 

Тэст “Твайго стылю”: Хто вы са знакамітых вязняў гарадзенскай турмы?

Месяц таму ў Гродне адкрыўся музей турмы. Асобная частка экспазіцыі прысвечана яе знакамітым вязням. “Твой стыль” падрыхтаваў тэст, які дазволіць бліжэй пазнаёміцца з гэтымі неардынарнымі асобамі.

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

На гэтай вельмі старой вуліцы ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя перакрыжаваліся сучаснае і старажытнае. Ад цэнтра горада Кляшторная была адгароджана масівам тытунёвай фабрыкі, якая ў той час была самым вялікім прамысловым прадпрыемствам усёй Беларусі. Таму прысмак тытуню тут адчуваўся заўсёды.