Людзей няшмат, але весела. У Гродне ўпершыню прайшоў забег нявест, барадачоў і паўзуноў
У рамках другога дабрачыннага марафону “Дапамагаючы жыццю”, які прайшоў 1 чэрвеня ў Гродне, на трасу выйшлі дзяўчыны ў шлюбных сукенках, хлопцы з бародамі ды самыя маленькія дзеткі, якія яшчэ нават не ходзяць.