Людзей няшмат, але весела. У Гродне ўпершыню прайшоў забег нявест, барадачоў і паўзуноў

|

Усяго было зарэгістравана 118 удзельнiкаў, гэта больш чым летась на 38 чалавек. Усім трэба было пераадолець пэўную дыстанцыю. Самая складаная была для нявест і барадачоў: ім трэба было прабегчы ад скрыжавання вуліц Горкага-Міцкевіча да плошчы Тызенгаўза.

 

Першымі на старт выйшлі самыя маленькія ўдзельнікі марафону. Каб пераадолець дыстанцыю ў два метры на дыванку, ім давялося сур’ёзна папрацаваць. Без слёз і крыкаў у гэтым этапе не абышлося.

 

 

Пасля самых маленькіх на старт выйшлі студэнты, якія хутка завяршылі свой этап. Наступнымі былі дзяўчыны ў белых вясельных сукенках. Дарэчы, гэтыя сукенкі ахвяравалі для акцыі гарадзенскія салоны.

 

 

Забег “нявест” атрымаўся самым відовішчным, масавым і цікавым. Усе канкурсанткі здолелі пераадолець дыстанцыю ў 600 метраў.

 

“Я не замужам, але хадзіць у такой сукенцы цяжка, а бегчы тым больш”, – падзялілася меркаваннем адна з удзельніц.

 

 

Пасля “нявест” на старт выходзілі госці з Літвы, прадстаўнікі “Адданага сэрца” з жывёламі, дзеці на роварах, сталыя студэнты “Універсітэту Залатога Веку“, якiя прадстаўлялi скандынаўскую хадзьбу, а таксама “барадачы”.

 

Апошніх на этап выйшла так мала, што журналісту адной з мясцовых газет прыйшлося бегчы разам з малымі, якія намалявалі сабе бараду.

 


“Вядома, хацелася б больш людзей на дабрачынным мерапрыемстве. Адсутнасць натоўпу гэта выклік для нас арганізатараў, над якім трэба папрацаваць. Важна, каб не адміністрацыйна прыцягваць людзей, а на аснове жадання і цікавасці. Мы ўдзячныя ўсім, хто прыйшоў. Людзі ў нас прывучаны дапамагаць грашыма, але мы б хацелі, каб яны нам дапамагалі трохі на іншым узроўні – сваёй актыўнасцю і прысутнасцю”, – распавяла дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга.

 

Дарэчы, сёння ў Гродне праходзіў круглы стол па ўстойліваму развіццю рэгіёну, дзе былі агучаны лічбы, згодна з якімі толькі 10% гараджан гатовыя падтрымаць нейкія сацыяльныя праекты.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >