Каля Моладзёвага цэнтра “Гродна” вучылі танцаваць сальсу і бачату

|

У суботу, 13 жніўня, на пляцоўцы каля Моладзёвага цэнтра “Гродна”, чальцы аматарскага аб’яднання “Клуб сацыяльных танцаў” правялі для гарадзенцаў майстар-класы па лаціна-амерыканскіх танцах. Мерапрыемства прайшло ў рамках канцэртаў выхаднога дня, што арганізоўвае “Цэнтр культуры”.

Электрычны “Rolls-Royce” выехаў на маршрут у цэнтры Гродна. Першымі пракаціліся турысты

|

Адкрыты электрамабіль – рэпліка Rolls-Royce – 13 жніўня ўпершыню выехаў на пробны маршрут па гістарычным цэнтры Гродна. Як і прадказвалі, першымі кліентамі сталі менавіта турысты.

“Не судзіце нас строга – гэта толькі пачатак”. У Гродне прайшла прэм’ера кароткаметражнага фільма “Прототип”

|

Прэм’ера кароткаметражнага фільма “Прототип” прайшла ўвечары 12 жніўня ў вялікай зале кінатэатра “Кастрычнік”. Фільм цягам трох месяцаў здымала гарадзенская кінакампанія “Amber film”.

Каля чыгуначнага вакзала маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

|

Аўтобус сутыкнуўся з маршрутным таксі 12 жніўня каля 12.00. У выніку аварыі ў маршрутцы выбiта шкло, а ў аўтобуса пабіта бакавое люстэрка. Пасажыры ў аварыі не пацярпелі.

На Будзёнага знясуць краму, каб на яе месцы пабудаваць пяціпавярховік

|

На вуліцы Будзёнага ў Гродне ў бліжэйшы час знясуць пабудову пачатку 1950-х гадоў. На яе месцы з’явіцца новы жылы дом.

Выбрацца з прывіднага бункера і спыніць зомбі-апакаліпсіс. У Гродне адкрылі два новыя квэст-румы

|

Каб стварыць квэсты сапраўды еўрапейскага ўзроўню, іх уладальніку Віталю прыйшлося сур’ёзна папрацаваць. Праекты распрацавалі яшчэ вясной мінулага года, калі ў горадзе квэст румаў не было наогул. Зараз арганізатары забавы абяцаюць, што яна будзе найбольш тэхнічна развітай з усіх існуючых у Гродне.

У гарадзенцаў спыталіся, дзе паставіць помнік Давыду Гарадзенскаму

|

Гарадзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы звярнулася ў гарвыканкам з прапановай усталяваць у Гродне помнік Давыду Гарадзенскаму. Гарвыканкам вырашыў правесці апытанне сярод жыхароў горада: на выбар прапануюцца тры патэнцыйныя месцы пад помнік.

Гарадзенкі на дабрачынным фотапраекце сабралі 80 рублёў для бяздомных жывёл

|

Гарадзенскія фатографы-анімалісты Кацярына Міхайлава і Паліна Жаровiна за два дні назбіралі на дабрачынным фотапраекце 800 тысяч (недамінаваных) рублёў. Дзяўчаты фатаграфавалі хатніх жывёл, а атрыманыя ад гэтага сродкі накіравалі на дапамогу жывёлам, якія апынуліся без гаспадароў.

Гарадзенскі падарожнік Сяргей Мароз спыніўся ў манастыры на Салаўках да наступнай вясны

|

Амаль месяц не было навін ад падарожніка з Гродна, які адправіўся пешшу вакол Расiі. Як аказалася, Сяргей Мароз спыніўся ў манастыры на Салавецкіх астравах і пакуль не мае магчымасці працягнуць сваё падарожжа. Затое, магчыма, сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам і Пуціным.

За раўнапраўе ровараў і машын. Мэра Гродна пракацілі на бамбукавым тандэме велаактывiсты з Польшчы і Аўстрыі

|

Беларусь для Роладна і Эвы стала восьмай краінай, якую яны наведалі на сваім унікальным бамбукавым ровары-тандэме. Усяго запланавата пабываць у 15 краінах. Гродна – адзіны горад Беларусі, які ўвайшоў у маршрут велаактывістаў. Іх мэта – сустрэцца з грамадскасцю і данесці пасыл раўнапраўя ровараў і машын.