Польскія эксперты: аварыя на “Гродна Азот” не нясе пагрозы, шкодных рэчываў у паветры не зафіксавана
Ваяводскі цэнтр крызіснага кіравання ў Беластоку супакойвае жыхароў Падляшша, якіх усхвалявала аварыя на “Гродна Азот”. Паводле замераў Ваяводскай інспекцыі аховы асяроддзя, на памежжы не павялічылася ўтрыманне шкодных рэчываў у паветры – усё ніжэй дапусцімай нормы на 20%. Такі камунікат прэс-сакратара Падляшскага ваяводы цытуе wp.pl.