У Гродне афіцыйна адкрылі XI Фестываль нацыянальных культур

|

Галоўную ролю ў цырымоніі адкрыцця атрымалі дзеці – будучыня любой нацыі і народа. На розных мовах свету яны прамовілі фразу “Фестываль аб’яўляецца адкрытым”.

У цэнтральнай частцы горада зараз на пляцоўках адначасова пачаліся канцэрты, выступленнi. Гасцей фестывалю сустракаюць на 22 падворках прадстаўнікі 37 нацыянальнасцяў. 

На плошчы Леніна з ранку працуе АРТ-кафэ, а ўвечары там зробяцьяць дыска-паці. “Горад майстроў” на плошчы Тызенгаўза традыцыйна прапануе гасцям вырабы ручной працы ад народных майстроў.

 

 

Пачуць жывую музыку ў выкананні дуэта дудароў прапануюць гарадзенцам на шатландскай вечарыне, якую зладзяць на летняй эстрадзе ў гарадскім парку Жылібера.